+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Майстар-класы ў беларускім скансэне»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Майстар-класы ў беларускім скансэне»
Мерапрыемства  «Майстар-класы ў беларускім скансэне»
1302

Мерапрыемства

«Майстар-класы ў беларускім скансэне»

23 кастрычніка 2021 года

З 13.00 да 14.30

Запрашаем правесці выхадны дзень ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту і паўдзельнічаць у розных майстар-класах.

У вас з’явіцца магчымасць зрабіць сваімі рукамі розныя сувеніры на памяць.

А яшчэ на памяць застануцца прыгожыя фотаўспаміны аб цікавым баўленні часу ў непаўторнай атмасферы імкліва сыходзячай восеньскай залатой пары беларускага скансэна.

Вас чакае:

  • майстар-клас па ляльцы-мотанцы (лічылася, што лялькі-абярэгі здольныя абараніць ад злых сіл, сурокаў, няшчасных выпадкаў і хвароб);
  • майстар-клас па пляценню паяскоў (у старажытныя часы лічылі, што арнамент абярагаў ад зла, быў зваротам да багоў з просьбай аб спрыянні і абароне);
  • майстар-клас па кавальству (выраб рэчаў утылітарнага і дэкаратыўна-прыкладнога прызначэння з металу шляхам гарачага ці халоднага кавання);
  • майстар-клас «Падарункі восені» (упрыгожванне малюнкаў з дапамогай восеньскіх лісцяў).

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 7,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 3,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 3,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Чытайце таксама
Аб працы музея 8 студзеня
858
Аб працы музея 8 студзеня

Дарагія сябры!   8 студзеня 2024 экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Для...

Свята «Юр’я»  (Падай, Юр’я, да ключы з неба)
711
Свята «Юр’я» (Падай, Юр’я, да ключы з неба)

Юр’я – свята ў гонар заступніка жывёл, ахоўніка жывёлагадоўлі і земляробства.У народзе...

Свята  «Багач»
1391
Свята «Багач»

23 верасня 2023 года з 14.00 да 15.30   Багач – старадаўняе свята ўраджаю,...

Вынікі археалагічнага летніка “Скрабянец-2022”
1034
Вынікі археалагічнага летніка “Скрабянец-2022”

Сёлета з 15 ліпеня па 17 жніўня праходзіў археалагічны летнік “Скрабянец – 2022”.