15 сакавіка 2024 года
З 15 сакавіка ў помніку архітэктуры «Грамадскі свіран з в. Касарычы» пачынае працаваць часовая выстава «ХХІ стагоддзе. Фотарэтраспектыва. Помнікі архітэктуры музея». Выстава знаёміць наведвальнікаў з архіўнымі матэрыяламі музея – фотаздымкамі Рабочай групы, якая стаяла ля вытокаў стварэння першага і адзінага ў Беларусі скансэна.
Фотаздымкі адлюстроўваюць стан помнікаў драўлянага дойлідства на момант іх фіксацыі супрацоўнікамі Рабочай групы ў перыяд з 1977 па 1989 гг. да іх разборкі і перавозу на тэрыторыю музея, а таксама падчас правядзення рэстаўрацыйных работ. Многія матэрыялы раней не дэманстраваліся.
Вядомыя сёння наведвальнікам драўляныя цэрквы, утульныя сялянскія хаты, велічныя млыны паўстаюць у нязвыклым абліччы напаўразбураных, апусцелых будынін, стомленых ад доўгіх гадоў існавання без гаспадара. Большасць помнікаў на момант фіксацыі Рабочай групай знаходзілася ў дрэнным тэхнічным стане. Аднаўленне кожнага з помнікаў патрабавала значных матэрыяльных і тэхнічных рэсурсаў.
Архіўныя выявы помнікаў з музейнай экспазіцыі дазваляюць гледачу самастойна ацаніць маштаб работ, праведзеных для захавання аб’ектаў драўлянай архітэктурнай спадчыны Беларусі.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.
10.07.2021 мы вырашылі парадаваць вас і пазнаёміць больш з музеем і беларускай гісторыяй!
Абярэг – прадмет, якому людзі прыпісвалі магічныя ўласцівасці засцерагаць ад разнастайнага ліха...
2, 4, 5 студзеня 2026 года 13:00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту...
10 верасня 2023 года з 13:00 да 14:30 IХ штогадовы фэст звону пад адкрытым небам...