+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Гісторыя млына з в. Даматканавічы Клецкага раёна
Галоўная Падзеі Гісторыя млына з в. Даматканавічы Клецкага раёна
Гісторыя млына з в. Даматканавічы Клецкага раёна
2125

Гісторыя млына з в. Даматканавічы Клецкага раёна

Вятрак пабудаваны у 1880-я гг. у в. Сынгалы Наваградскага павета Мінскай губерні селянінам, які працаваў эканомам у мясцовага памешчыка. У пач. ХХ ст. быў выкуплены братамі Акулікамі і перавезены ў в. Каменку Сноўскай воласці, дзе прастаяў да сяр. 1930-х гг., калі ўладальнікам ветрака стаў Іван Міхлай (1907 г. нар.), жыхар в. Даматканавічы Нясвіжскага павета, Клецкай гміны (сёння – Клецкі раён Мінскай вобласці).

Адносіцца да козлавага тыпу ветракоў: каркас млына з механізмамі пакоіцца на магутным вертыкальным слупе-восі, устаўленым у аснову з тоўстых крыжавін-падэшваў, зафіксаваных падкосамі – “козлы”. На слупе замацавана гарызантальная балка-мучальніца, якая трымае ўсю вагу канструкцыі.

Вытворчая сіла млына складала прыкладна 19 пудоў зерня ў дзень, адпаведна ў месяц паставы млына маглі пераапрацаваць у муку да 9 тон зерня.

У 1957 г. падэшвы млына былі  заменены і скарочаны па памерах, што адмоўна адбілася на яго ўстойлівасці – у адзін год бура паваліла млын на бок, з-за чаго канструкцыі былі значна пашкоджаны.   

Вятрак працаваў да сяр. 1960-х гг.

Млын быў зафіксаваны рабочай групай БДМНАіП у пач. 1980-х гг. На момант падрыхтоўкі праектнай дакументацыі на рамонтна-рэстаўрацыйныя работы ступень зноса канструкцыі млына была наступнай:

Каркас – 30%

Дах – 35%

Дошкі абшыўкі – 50%

Лесвіцы – 50%

Дзверы – 60%

Апорныя канструкцыі – 30%

Млын быў разабраны і перавезены на тэрыторыю Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Адноўлены ў канцы 1980-х гг. з выкарыстаннем захаваных аўтэнтычных дэталяў.

Чытайце таксама
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства  «А ў нас сёння Купаллейка (Наша Купалле)»
2045
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «А ў нас сёння Купаллейка (Наша Купалле)»

3 ліпеня 2021 года адбылося абрадавае мерапрыемства «А ў нас сёння Купаллейка» на тэрыторыі муз...

白俄罗斯国家民族建筑与风俗博物馆中文信息简介
2515
白俄罗斯国家民族建筑与风俗博物馆中文信息简介

Інфармацыя для кітайскіх наведвальнікаў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і по...

Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі»
2535
Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі»

18.11.2018г. Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Вячоркі» на тэрыторыі музея!

«Цалкам бясплатна – вольная субота: спасцігаем Беларусь!»
1582
«Цалкам бясплатна – вольная субота: спасцігаем Беларусь!»

23.05.2020г. падарожжа ў Краіну сакральных каштоўнасцей і ўзораў творчасці народных майстроў!