Вялікдзень – веснавое свята, карані якога вядуць у глыбокую старажытнасць. Раней з гэтага часу пачынаўся новы каляндарны год. Пазней царква прымеркавала да гэтага дня Уваскрасенне Хрыстова. Свята распачыналася Усяночнай службай, на якой свяцілі пафарбаваныя яйкі, кулічы, пірагі.
Галоўным сімвалам Вялікадня з’яўляецца яйка, якое ўвасабляе народныя ўяўленні пра жыццё, сонца, веснавое абуджэнне прыроды, перамогу жыцця над смерцю. На Вялікдзень чырвонае яйка клалі ў ваду, якой ўмывалі твар. Гэтыя дзеянні забяспечвалі здароўе і прыгажосць.
Адной з асаблівасцей беларускага Вялікадня з’яўляецца хаджэнне валачобнікаў, якія віншавалі гаспадароў хаты са святам, жадалі ім здароўя, прыбытку скаціны, добрага ўраджаю на полі.
На нашым свяце кожны зможа далучыцца да традыцыйнага святкавання Вялікадня, даведацца шмат цікавага і добра правесці час!
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
6 красавіка 2024 года з 14.00 да 15.00 Саракі – свята ў народным...
23.02.2019г. запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Дзень роднай мовы» на...
Даравальная нядзеля, Запускі, Загавіны – апошні дзень Масленічнага тыдня, пасля якога пачынаўся...
З 01.04.2020г. музей пераходзіць на летні час працы!