+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Бясплатная экскурсія, прымеркаваная да ІІ гульняў краін СНД «Драўляныя святыні ў беларускім скансэне»
Галоўная Падзеі Бясплатная экскурсія, прымеркаваная да ІІ гульняў краін СНД «Драўляныя святыні ў беларускім скансэне»
Бясплатная экскурсія, прымеркаваная да ІІ гульняў краін СНД «Драўляныя святыні ў беларускім скансэне»
918

7 і 8 жніўня 2023 года

з 13.00 да 14.00

 

Праз стагоддзі захаваліся на нашых землях сціплыя і велічныя будынкі драўляных храмаў.

У наступны панядзелак і аўторак у Вас ёсць магчымасць здзейсніць вандроўку ў музеі пад адкрытым небам адразу па тром помнікам сакральнай архітэктуры – царкве з в.Логнавічы Клецкага раёна, капліцы з в.Каралеўцы Вілейскага раёна і царкве з в.Барань Аршанскага раёна.

Вы пачуеце расповед пра асаблівасці драўлянага хрысціянскага храмабудаўніцтва, з’яўленне ўніяцкай канфесіі на нашых землях, адметныя і незвычайныя прадметы ўнутранага царкоўнага ўбранства.

Прыходзьце на экскурсію, каб паглыбіцца ў разнастайны свет беларускай традыцыйнай культуры!

Збор групы ля карта-схемы на ўваходзе ў экспазіцыйны сектар «Цэнтральная Беларусь».

 

Вас чакае:

 

  • Экскурсія па помніку архітэктуры «Царква з в.Логнавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці»;
  • Экскурсія па помніку архітэктуры «Капліца з в.Каралеўцы Вілейскага раёна Мінскай вобласці»;
  • Экскурсія па помніку архітэктуры «Царква з в.Барань Аршанскага раёна Віцебскай вобласці».

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 10,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 5,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.

Чытайце таксама
Акцыя «Дзень ведаў»
846
Акцыя «Дзень ведаў»

1 верасня 2024 года 15:00   Першае верасня  - вельмі важны дзень у жыцці кожнага...

Прэс-рэлiз акцыі «Лекавыя расліны»
185
Прэс-рэлiз акцыі «Лекавыя расліны»

Раслінны свет Беларусі налічвае каля 12000 відаў. І мала хто задумваецца над тым, якое ім...

Мерапрыемства  «9 Мая. Шляхамі вайны»
980
Мерапрыемства «9 Мая. Шляхамі вайны»

Ваенныя ліхалецці мінулага прыносілі цяжкія выпрабаванні жыхарам нашай краіны. Смерці і...

Фотасправаздача «Эпоха рыцарства»
4382
Фотасправаздача «Эпоха рыцарства»

02 і 03.06.2018г. Паглыбленне ў гісторыю заходнееўрапейскага і беларускага Сярэднявечча!