+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Экскурсія выхаднога дня «Сялянскія промыслы»
Галоўная Падзеі Экскурсія выхаднога дня «Сялянскія промыслы»
Экскурсія выхаднога дня «Сялянскія промыслы»
2074

Экскурсія выхаднога дня

«Сялянскія промыслы»

14 жніўня 2021 года 

з 13:00

Працягваем спасцігаць Беларусь разам з намі! У гэту суботу вы даведаецеся, чым займаліся нашыя продкі, пазнаёміцеся з традыцыйным бытам сялян. Можна будзе здзейсніць бясплатные экскурсіі (аплачваецца толькі ўваходны квіток у музей) па выставам «Гоніць гэблік стружку залатую» і «Транспартныя сродкі».

Вы убачыце розныя прылады працы, станкі, брычкі, сані, і іншыя прадметы побыту сялян, даведаецеся як выкарыстоўваліся розныя пароды драўніны, пазнаёміцеся з рознымі тэхналогіямі працы і ролі дадзенага роду занятка ў жыцці вёскі.

Пасля наведвання выстаў Вы будзеце ведаць, як складана вырабіць такую простую рэч, як кола і чым шпунтубель адрозніваецца ад фальцгэбеля і зензубеля.

Пачатак экскурсій ў 13.00 на ўваходзе ў сектар «Цэнтральная Беларусь» (мапа музея).

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Во время мероприятия за дополнительную плату можно:

  • приобрести сувенирыот народных мастеров в кассе музея;
  • полетать на мотодельтаплане (при хорошей погоде);
  • посетить «Белорусскую корчму», которая находится на территории музея.
Чытайце таксама
Мерапрыемствы ў красавіку 2024
996
Мерапрыемствы ў красавіку 2024

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі 3 красавіка Свята...

Культурна-масавае мерапрыемства  «Строчыцкія перазвоны-2020»
1640
Культурна-масавае мерапрыемства «Строчыцкія перазвоны-2020»

10.10.2020г. кожны жадаючы зможа паспрабаваць сябе ў ролі званара!

Прэс-рэліз фестываля гістарычнай рэканструкцыі «Навальніца 1812 года»
318
Прэс-рэліз фестываля гістарычнай рэканструкцыі «Навальніца 1812 года»

13-14 чэрвеня 2026 г. у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту пройдзе...