16 жніўня 2025 года
13:00 да 14:00
«Спасаўка-ласаўка» – так у народзе называюць «Успенскі пост», які цягнецца з 14 па 29 жніўня і аб’ядноўвае тры хрысціянскія святы. У народнай традыцыі святы атрымалі свае назвы: 14 жніўня — макавы ці мядовы Спас, 19 жніўня — яблычны Спас, 29 жніўня — хлебны ці арэхавы Спас, альбо «Спас на палатне».
Перыяд “Спасаўкі-ласаўкі” быў адным з самых напружаных у жыцці нашых продкаў. У гэты час прырода шчодра надзяляе чалавека сваім багаццем. Ідзе ўборка збожжавых культур, у садах і агародах паспявае садавіна. А ў цэрквах асвячаліся прынесеныя вернікамі дары.
Таму запрашаем усіх жадаючых у гэты святочны дзень наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту і паўдзельнічаць у свяце «Спасаўка-ласаўка».
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №,1111,1026.
4 красавіка 2021 года запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Камаедзіца» на...
04.09.2022 года запрашаем даведацца чым займаліся нашыя продкі, пазнаёміцца з традыцыйным бытам...
06.07.2019г. прайшло абрадавае мерапрыемства «Купалле» на тэрыторыі музея!
22.09.2019г. Багач – старажытнае свята ўраджаю, прымеркаванае да восеньскага раўнадзення.