+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь «Шматвяковыя традыцыі ў пераемнасці нашчадкамі»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь «Шматвяковыя традыцыі ў пераемнасці нашчадкамі»
Мерапрыемства да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь «Шматвяковыя традыцыі ў пераемнасці нашчадкамі»
748

3 ліпеня 2024 года

13.00

 

Незалежнасць дзяржавы неад’емна звязана з выбраннем свайго ўласнага шляху развіцця. За гады самастойнасці нашай краіны вялікія намаганні ішлі на аднаўленне культурна-гістарычнай спадчыны былых пакаленняў. Замкі і палацы, цэрквы і касцёлы, сядзібна-паркавыя ансамблі і музейныя ўстановы  пад пільным наглядам рэстаўратараў набывалі новае жыццё.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту заклікае абудзіць забытыя старонкі гісторыі з жыцця помнікаў драўлянай архітэктуры, далучыцца да спасціжэння традыцыйнай культуры і цікава правесці свой час!

 

Вас чакае:

  • Экскурсія па помніках сакральнай архітэктуры (расповед пра рэстаўрацыю і паказ архіўных фотаздымкаў дапаможа ўявіць пераўвасабленне напаўразбураных будынкаў у эталоны драўлянага дойлідства).

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), 150, Чыкі; маршрутнае таксі №1277, 1026, 1111.

Чытайце таксама
Музейная акцыя  «Дзень роднай мовы»
1468
Музейная акцыя «Дзень роднай мовы»

21 лютага 2021 года запрашаем прыняць удзел у музейнай акцыі «Дзень роднай мовы» на тэрыторыі м...

Мерапрыемства  «Дзень настаўніка-2024»
895
Мерапрыемства «Дзень настаўніка-2024»

Настаўнік – гэта асоба, якая не толькі дае веды, але і вучыць верыць у свае сілы і спраўляцца з...

Дарагія наведвальнікі! Звярніце УВАГУ!
526
Дарагія наведвальнікі! Звярніце УВАГУ!

30 і 31 снежня 2024 года па тэхнічных прычынах Беларуская карчма на тэрыторыі музея будзе...

30 красавіка экспазіцыя музея закрываецца у 18:00
131
30 красавіка экспазіцыя музея закрываецца у 18:00

У сувязі з перадсвяточным днём - 30 красавіка 2026 года, экспазіцыя музея закрываецца на...