+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Масленіца-2026»
Галоўная Падзеі Свята «Масленіца-2026»
Свята  «Масленіца-2026»
947

 21 лютага 2026 года

з 12.00 да 16.00

Масленкадаўняе свята заканчэння зімы і сустрэчы вясны. У розных мясцовасцях можна было пачуць і такія назвы свята як Загавіны, Запусты, Папелец, Аўлассе.Падрыхтоўка да свята пачыналася загадзя. Гаспадыні старанна прыбіралі хату і двор, рыхтавалі святочныя стравы. Напрацягу ўсяго святочнага тыдня ўжывалі шмат малочных прадуктаў і бліноў, хадзілі ў госці да сваякоў і весела бавілі час. Сярод актыўных забаў – катанне на конях, арэлях і ледзяных горках.Не абміналі ўвагай на свята маладых нежанатых хлопцаў і незамужніх дзяўчат. Да іх прыходзілі ў госці і вешалі на шыю кавалак бервяна – “калодку”. Такім чынам вясковая грамада клапацілася пра працягненне роду і нагадвала пра неабходнасць знаходжання сабе пары.Традыцыйныя абрады, вясёлыя гулянні, танцы, спевы– усё гэта чакае Вас на свяце ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту! 

Вас чакае:

  • Масленічныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых;
  • Музычная праграма;
  • Фальклорныя гурты;
  • Майстар-класы для дзяцей і дарослых;
  • Ценявы тэатр «Вяртэп»;
  • Лялечны тэатр «Батлейка»;
  • Рэканструкцыя абрада «Пахаванне Дзеда» (Гарадоцкі р-н., Віцебская вобл.);
  • Рэканструкцыя абрада «Наведванне маладухі»;
  • Масленічны слуп з прызамі;
  • Лакацыі рэканструктараў;
  • Спальванне пудзіла зімы – «Марэны»;

І мноства прызоў ад Партнёраў мерапрыемства!

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Увага!!! Чакайце ў бліжэйшыя дні звесткі аб папярэднім продажы квіткоў.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 35,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 20,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 15,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
  • Экскурсіі ў дзень мерапрыемства праводзяцца толькі па папярэднім запісе.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), 150, Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.

Чытайце таксама
Абрады на Каляды! Што захавалася да нашага часу?
2283
Абрады на Каляды! Што захавалася да нашага часу?

Рэпартаж тэлеканала АНТ пра мерапрыемства «Каляды»

«Сямейныя традыцыі нашых продкаў»
4169
«Сямейныя традыцыі нашых продкаў»

12.05.2018г. Запрашаем прыняць удзел у культурна-адукацыйным мерапрыемстве «Сямейныя традыцыі...

«Дажынкі»
1302
«Дажынкі»

26 жніўня 2023 года з 13:00 да 14:00   Адышоў час веснавых пасеваў і апрацоўкі зямлі....