13 ліпеня 2024 года
У 13.00
Пятроў дзень з’яўляецца старажытным земляробчым святам, якое адзначалася 12 ліпеня. Яго яшчэ называлі Пятро, Пятрок або Дзень Пятра і Паўла. У гэты дзень усе ўсхваляюць апосталаў Пятра і Паўла – заступнікаў сялян падчас цяжкай летняй працы: касьбы, працы на пашы і ў агародзе, жніва.
Пётр лічыўся заступнікам нівы, поля, асабліва грэчкі. Акрамя таго Пётр спрыяў паспяванню ўраджаю.
На Пятроў дзень прадказвалі надвор'е, варажылі, ладзілі масавыя гулянні з карагодамі і гушканнямі на арэлях.
Прапануем Вам даведацца больш пра гэта старадаўняе свята і правесці час на адкрытым паветры ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №1277, №1111, №1026.
08 і 10.01.2021г. запрашаем паўдзельнічаць у бясплатнай экскурсіі “Каляды”
Адыходзячы год аказаўся багаты на значныя падзеі для нашага музея, таму мы вырашылі падзяліцца ...
Штогод 23 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Б...
Паведамляем Вам, што з 1 красавіка 2023 года наш музей пачне працаваць па абноўленнаму...