28 сакавіка 2026 года
з 15:00 да 16:00
Саракі – дзень, набліжаны да веснавога раўнадзенства. Ва ўяўленнях вясковых жыхароў з гэтага моманту чакаўся прылёт птушак.
Прылёт птушак атрымаў сімвалічнае ўвасабленне ў вырабе печыва. Паводле народнага павер’я, у гэты дзень з поўдня вяртаецца сорак птушыных выраяў. Гаспадыні выпякалі “жаваранкаў”з цеста, дзеці падкідвалі іх угору з просьбай аб хутчэйшым прылёце птушак і надыходзе цяпла.
Саракі ў каляндарным коле сімвалізуюць хуткі надыход вясны, пазначаюць кліматычны рубеж: “Саракі гоняць снег да ракі”.
Запрашаем Вас далучыцца да традыцыйных абрадаў і вясёлых гульняў у музеі пад адкрытам небам!
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.

В Республике Беларусь в 2026 году запланирована масштабная республиканская...
«Гуканне вясны» - абрадавае дзейства, звязанае з адмыканнем і абуджэннем зямлі, набліжэннем цяп...
26.05.2019г. запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Калібры фэст» на...
Акцыя «Цалкам сакрэтна » дае магчымасць усім наведвальнікам нашага музея далучыцца да вывучэння...