+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Cаламяныя царскія вароты
Галоўная Падзеі Cаламяныя царскія вароты
Cаламяныя царскія вароты
250

Паважаныя наведвальнікі. У прасторы царквы з в. Барань Аршанскага раёна (э/с “Падняпроўе”) вы можаце азнаёміцца з унікальным творам мастацкага саломапляцення – саламянымі царскімі варотамі.

З’яўленне такога феномена, як царскія вароты з саломы, тлумачыцца гістарычнымі абставінамі, у якіх апынуліся вясковыя і местачковыя прыхадскія цэрквы ў першай палове ХІХ ст. Пасля скасавання ў 1839 г. Берасцейскай царкоўнай уніі і пераводу ўніяцкіх прыходаў да Рускай праваслаўнай царквы, пачалася інтэнсіўная пераробка царкоўных інтэр’ераў з мэтай наблізіць іх да кананічнага праваслаўнага ўзору. За два стагоддзі ўніяцкая царква выпрацавала непаўторны вобраз інтэр’ера храма, які ўяўляў сабой гарманічны сінтэз усходняй, заходняй канфесійных традыцый, элементаў народнай культуры. У многіх былых уніяцкіх цэрквах адсутнічалі іканастасы, альбо ўяўлялі сабой невысокую перагародку, якая не закрывала прастору алтара для агляду. Важнейшай задачай для царкоўных іерархаў стала вяртанне іканастаса ў інтэр’еры храмаў. Кожны новаўтвораны праваслаўны прыход павінен быў абзавесціся іканастасам у кароткі тэрмін, што ў дадатак да кепскага матэрыяльнага забеспячэння часта абарочвалася невысокімі мастацкімі якасцямі вырабаў. Былі выпадкі, калі царскія вароты выраблялі проста з дошак без  якога-небудзь  аздаблення. У гэтых умовах з’яўленне саламяных царскіх варотаў бачыцца натуральным імкненнем сялян упрыгожыць, “засвоіць” новы для сябе архітэктурны элемент, пазбавіць яго “казённага” выгляду. Царскія вароты з саломы ўражвалі прастатой і прыгажосцю, а натуральны залацісты колер саломы падкрэсліваў урачыстасць сакральнага месца.

У экспазіцыі прадстаўлена копія саламяных царскіх варотаў з вёскі Лемяшэвічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Гэта твор народнага мастака Беларусі Ларысы Мікалаеўны Лось, зроблены ёй з арыгінала ў 1988-1989 гг. Арыгінальныя вароты захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. У варотах выкарыстаны дзве мастацкія тэхнікі пляцення з жытняй саломы: “круглы шнур” і “плоскаплеценыя квадраты”.   Дзякуючы таленту і крапатлівай працы Ларысы Мікалаеўны музеі Беларусі сёння маюць магчымасць знаёміць наведвальнікаў з унікальным феноменам беларускага народнага мастацтва ў сваёй першаснай прыгажосці.  

Чытайце таксама
Культурна-масавае мерапрыемства  «Калібры фэст»
1766
Культурна-масавае мерапрыемства «Калібры фэст»

26.05.2019г. запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Калібры фэст» на...

Мерапрыемства  «9 Мая. Шляхамі вайны»
594
Мерапрыемства «9 Мая. Шляхамі вайны»

Ваенныя ліхалецці мінулага прыносілі цяжкія выпрабаванні жыхарам нашай краіны. Смерці і...

«Цалкам бясплатна – вольная нядзеля: сялянскія рамествы!»
2886
«Цалкам бясплатна – вольная нядзеля: сялянскія рамествы!»

16.07.2023г. чакаем Вас на захапляльнае падарожжа ў Краіну цікавых музейных прадметаў і ўзораў...

Свята  «Першы ўкос» (Музейная сенакосная талака)
168
Свята «Першы ўкос» (Музейная сенакосная талака)

Першы ўкос – гэта спрадвечнае і важнае свята для нашых продкаў.