У прасторы экспазіцыі “Кватэра-майстэрня мінскага краўца” пачынае працаваць часовая выстава “Пасярэбраныя вырабы 2-й пал. ХІХ – пач. ХХ ст.” Гэта 2 дзясяткі прадметаў для сервіроўкі абедзеннага стала – лыжкі, відэльцы, цукраніцы, падносы – вырабы варшаўскіх фабрык Norblin, Fraget і інш.
У Расійскай імперыі ХІХ – пач. ХХ ст. асноўная вытворчасць пасярэбраных вырабаў была сканцэнтравана ў Варшаве. Гэтаму спрыяла ільготная палітыка царскага ўрада, якая прадугледжвала прывілеі іншаземным прамыслоўцам, з мэтай прыцягнення іх капіталаў ў Царства Польскае, а таксама геаграфічная блізкасць да буйных цэнтраў вытворчасці Заходняй Еўропы. Варшаўскія прадпрыемствы пастаўлялі прадукцыю на неабсяжны рынак расійскай дзяржавы. На беларускіх землях дзейнічалі склады фірмы Norblin у Мінску і Магілёве, а фірма Fraget мела свае крамы ў Гродна і Мінску. Дзякуючы невысокаму кошту і вытанчанаму знешняму выгляду пасярэбраныя вырабы карысталіся попытам у шырокага кола спажыўцоў, перш за ўсё ў гараджан з сярэднім узроўнем дастатку. Набыццё прадметаў, знешне падобных на дарагія вырабы з чыстага срэбра, дазваляла ўладальнікам адчуць сябе прыналежнымі да арыстакратыі.
Запрашаем наведвальнікаў пазнаёміцца з новай выставай, а таксама з каталогам пасярэбраных вырабаў – вынікам навуковай працы калектыва музейных супрацоўнікаў.
Выстава размешчана ў помніку архітэктуры “Дом з вул. Вызвалення, 4 г. Мінска”.
etna.by
«Гуканне вясны» - абрадавае дзейства, звязанае з адмыканнем і абуджэннем зямлі, набліжэннем цяп...
Багач – старадаўняе свята ўраджаю, прымеркаванае да дня восеньскага раўнадзенства.
19 чэрвеня 2022 года на вялiкай сцэне пакажуць гарадскую камедыю В.Ткачова «Мужчына са шкоднымі...
24 снежня 2022 года запрашаем усіх далучыцца да народных традыцый у музеі пад адкрытым небам!