Прапануем адчуць сябе сапраўдным арыстакратам і пракаціцца па музеі на арыгінальнай брычцы «Barouche-Landau» з адкідным верхам. Мадэль выраблена ў 1890 – 1895 гг. у Германіі на заводзе «Ign Hammann Twistringen» (сёння – «BMW») і прывезена ў Беларусь з Нідэрландаў.
Фурманка з'яўляецца прыкладам свецкага еўрапейскага экіпажа мяжы XIX – XX стагоддзя. Брычка можа быць запрэжана ў адзіночку і ў пару, прызначана для перавозкі 4-6 чалавек.
Экіпаж мае вялікую гістарычную і музейную каштоўнасць, знаходзіцца ў выдатным стане, усе дэталі з'яўляюцца аўтэнтычнымі.
Паслуга платная – 5 бел. рублеў з чалавека.
Запіс па тэлефоне:
☎ +375 29 670 85 88
Прыйшоў час пазнаёміць вас з яшчэ адной калекцыяй – Археалогія.
Пілотны праект па супрацоўніцтву школ і музеяў...
28 лістапада 2021 года запрашаем Вас прыняць удзел у мерапрыемстве “Вячоркі” на тэрыторыі музея...
09.05.2020 г. да 75-ай гадавіны Вялікай Перамогі музей ладзіць выставу, прысвечаную вайсковаму...