+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Дзяды»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Дзяды»
Мерапрыемства «Дзяды»
429

1 лістапада 2025 года

15:00-16:00

Дзяды – гэта дзень памінання, ушанавання памяці родных, калі жывыя сустракаюцца з душамі памерлых, узгадваюць пра іх добрым словам, дзякуюць за тое, што маюць ад прашчураў, за іхняе апякунства.

Звычайна на свята Дзядоў, збіраюцца блізкія людзі, імі вядзецца своеасаблівая падрыхтоўка да спаткання з папярэднімі пакаленнямі ўласнага роду: гатуюцца рытуальныя стравы, якія пасля ўрачыстай вячэры пакідаюць на стале, каб дзяды-духі маглі падсілкавацца, а для тых, хто змерз, распальваецца вогнішча на вуліцы.

Запрашаем Вас на ўласныя вочы ўбачыць абрад “Дзяды”!

 

Вас чакае:

  • Расповед пра абрад на “Дзяды”;
  • Майстар-класы;
  • Абрад “Дзяды”;

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 13 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1111,1026.

Чытайце таксама
Прэс-рэліз мерапрыемства Дзень сярэднявечнай культуры “Над Менкай”
583
Прэс-рэліз мерапрыемства Дзень сярэднявечнай культуры “Над Менкай”

На тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту зноў ажыве эпоха...

Прэс-рэліз абрада «Вешанне калодак»
866
Прэс-рэліз абрада «Вешанне калодак»

2 сакавіка 2024 года з 14.00 да 15.00   Адным з самых цікавых масленічных звычаяў, якія...

Прэс-рэлiз свята  «Вянок сяброўства»
1030
Прэс-рэлiз свята «Вянок сяброўства»

Некалькі год таму ў Дзяржынскімі раёне зарадзілася свята малдаўска-беларускага сяброўства, якое...