+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Гісторыя царквы з в. Логнавічы
Галоўная Падзеі Гісторыя царквы з в. Логнавічы
Гісторыя царквы з в. Логнавічы
2351

Дарагія сябры! Мы працягваем серыю публікацый пад агульнай назвай #строчыцкія гісторыі, у якіх распавядзем малавядомыя старонкі гісторыі помнікаў драўлянага дойлідства, што экспануюцца на тэрыторыі музея, узгадаем імёны гаспадароў музейных сядзіб, а таксама адкрыем для вас розныя цікавосткі з архіўных хронік рабочай групы БДМНАіП, у тым ліку старыя фотаздымкі з экспедыцый. Сачыце за абнаўленнем!

***

Гісторыя царквы з в. Логнавічы

Драўляная царква размяшчалася на могілках бліз в. Логнавічы Заастравецкага сельсавета Клецкага раёна. У гістарычных дакументах лічылася Астроўчыцкаю, так як адносілася да фальварка Вялікія Астроўчыцы. Царква пабудавана не раней за 1784 г., кліравыя ведамасці сяр. ХІХ ст. паведамляюць аб наяўнасці пры царкве званіцы, прастоле ў імя Пакрова Багародзіцы, а таксама аб адсутнасці пры царкве пабудоў для кліра і пасрэдным царкоўным начынні. Царква не ўтварала прыхода, была прыпісной да морацкай ( царква Ушэсця Гасподняга, в. Морач). Па звестках старажылаў апошні рамонт царквы адбыўся “за польскім часам”.  У пач. 1930-х гг. да яе былі прызначаны святар і д’якан, але ў 1935 г. у суседнім Заастравеччы была асвечана Дыянісійская царква, куды перайшлі служыць логнавіцкія святары. Пасля 1935 г. набажэнствы ў царкве праводзіліся рэдка, апошняе было спраўлена яшчэ ў 1950-х. гг.

На момант фіксацыі царква мела значныя пашкоджанні, у помніку абвалілася страха над нэфам і апсідай, моцна пашкоджанай была падлога, фундамент цалкам паглыбіўся ў зямлю. У працэнтных адносінах ступень зносу канструктыўных элементаў складала:

  1. Фундамент – 100%
  2. Сцены – 40%
  3. Шалёўка – 50 %
  4. Страха – 85 %
  5. Падлога – 70 %

Рамонтна-рэстаўрацыйныя работы праводзіліся ў 1985-1986 гг.

Тэматыка-экспазіцыйны план Пакроўскай царквы аўтарства У. Шаставец – сінтэз навуковай працы па вывучэнню гістарычных крыніц, аналізу архітэктурных даследванняў, матэрыялаў этнаграфіі, культуралогіі і мастацтвазнаўства – узор комплекснай работы па распрацоўцы канцэпцыі музеефікацыі помніка драўлянага дойлідства.

 

Па матэрыялах Шаставец і дзякуючы працы нашчадкаў у пазнейшыя гады, у 2013 г. у Логнавіцкай царкве адноўлены інтэр’ер.   

Чытайце таксама
Топ-10 падзей у музеі ў 2022 годзе
757
Топ-10 падзей у музеі ў 2022 годзе

2022 год аказаўся багаты на значныя падзеі для нашага музея, таму мы вырашылі падзяліцца імі!

Культурнае мерапрыемства «Строчыцкія перазвоны-2024»
503
Культурнае мерапрыемства «Строчыцкія перазвоны-2024»

Х штогадовы фэст звону пад адкрытым небам «Строчыцкія званы-2024» («Звані з намі ва ўсе…!!!»)...

Гарадская камедыя  «Мужчына са шкоднымі звычкамі жадае пазнаёміцца»
1091
Гарадская камедыя «Мужчына са шкоднымі звычкамі жадае пазнаёміцца»

19 чэрвеня 2022 года на вялiкай сцэне пакажуць гарадскую камедыю В.Ткачова «Мужчына са шкоднымі...