Купалле – старажытнае свята летняга сонцавароту, уласцівае ўсім індаеўрапейскім народам. Самы даўгі дзень і самая кароткая ноч у годзе, час, калі містычнае было цесна знітавана з паўсядзённым. На Купалле збіралі зёлкі (лічылася, што менавіта ў гэты дзень яны набіраюць сваю моц), варажылі, шукалі містычную Папараць-кветку.
Кульмінацыяй купальскіх гулянняў было вогнішча, якое распальвалі пры дапамозе “жывога агня” – агня, здабытага трэннем кавалкаў дрэва. Купальскае вогнішча ўвасабляла сабой Сонца на зямлі, таму валодала вялікімі ачышчальнымі і засцерагальнымі здатнасцямі. Праз яго скокалі, каб засцерагчыся ад разнастайнага ліха.
15 сакавіка 2026 года атрымаўся па-сапраўднаму святочным і ўтульным! Нягледзячы на магчымасці...
Ух ты! 24 сакавіка – бясплатная экскурсія па сакрэтных аб'ектах.
24.07.2021г. Гумар, анекдоты і атмасфера габрэйскага Бабруйска ў жывапісным беларускім...
30 мая 2022 года запрашаем ўсіх выпускнікоў школ прыняць удзел у мерапрыемстве «Развітанне са...