+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»
Галоўная Падзеі Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»
2212

Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»

12 студзеня 2020 года 

Шчадрэц, альбо Шчодрык – з`яўляецца адным з свят каляднага цыклу, пад час якога гатавалі так званую другую, багатую куццю. Святкавалася свята напярэдаднi Новага года па старому стылю. У гэты дзень гатавалі бліны з верашчакай і смажанай каўбасой, кашы, крупнік і інш, дзе стравам надаваўся магічна-абрадавы сэнс.

Шчадрэц – вечар варажбы. Варажылі  і дарослыя, і дзеці, а асабліва незамужнія дзяўчаты, якія хацелі даведацца, што іх чакае ў будучым годзе.

Абрад «шчадравання» вызначаўся абыходам двароў гуртом шчадроўнікаў разам са «Шчодрай» - прыгожай дзяўчынай, якую апраналі ў святочнае  адзенне. Спявалі песні-шчадроўкі, услаўлялі гаспадара і гаспадыню, і іх гаспадарку.

 У Беларускім дзяржаўным музее народнай архітэктуры і побыту ладзілі традыцыйныя абрады шчадравання. Таксама паваражылі і вучыліся танцаваць беларускія танцы!

 

Чытайце таксама
Другі фестываль актыўнага ладу жыцця «ЗОЖ - фэст»
2497
Другі фестываль актыўнага ладу жыцця «ЗОЖ - фэст»

05.05.2019г. запрашаем прыняць удзел у фестывалі актыўнага ладу жыцця «ЗОЖ - фэст» на тэрыторыі...

Міжнародная акцыя  «Ноч музеяў»
1688
Міжнародная акцыя «Ноч музеяў»

15.05.2021г. у вас ёсць унікальная магчымасць пагрузіцца ў містычную атмасферу беларускіх...

Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі»
2711
Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі»

18.11.2018г. Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Вячоркі» на тэрыторыі музея!

Свята  «Першы ўкос» (Музейная сенакосная талака)
750
Свята «Першы ўкос» (Музейная сенакосная талака)

Першы ўкос – гэта спрадвечнае і важнае свята для нашых продкаў.