Ігар Міхайлавіч Лучанок – савецкі, беларускі кампазітар, музычны педагог. Народны артыст СССР. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола. З 1980 года і да канца жыцця быў старшынёй праўлення Саюза кампазітараў Беларусі.
«Жураўлі на Палессе ляцяць», «Алеся», «Спадчына», «Мой родны кут», «Майский вальс», «Письмо из 45-го», «Дорогие мои земляки», «Полька беларуская», «Венский вальс», «Трэба дома бываць часцей» – няма ў Беларусі чалавека, які б не ведаў гэтых песень. Некаторыя нават лічаць іх народнымі! Аднак усе яны з'явіліся на свет, дзякуючы Ігару Лучанку. Акрамя любімых усімі вядомых песень, І. М. Лучанок стварыў шэраг значных акадэмічных твораў, а яго «Песню пра Мінск» штодня адбіваюць куранты на Мінскай ратушы.
Нішто так не аб’ядноўвае людзей, як песні і добрая музыка. 7 жніўня ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту прайшоў дзень памяці І. М. Лучанка «В каждой песне я вновь оживу…», дзе мы зноў пачулі вядомыя песні кампазітара, успомнілі цікавыя факты з яго жыцця і ўшанавалі памяць нашага вялікага земляка.
09 лістапада 2019 года запрашаем усіх зацікаўленных прыняць удзел у беларускіх вячорках!
26.05.2018г. Запрашаем вучняў 4-х класаў, настаўнікаў і бацькоў!
Адкрыццё выставы 6 студзеня 2026 г. у 13.00
5 і 7 студзеня 2022 года можна будзе здзейсніць бясплатную экскурсію па 3 помнікам архітэктуры,...