+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Дзень каваля «Каваль куе – жалеза пяе»
Галоўная Падзеі Дзень каваля «Каваль куе – жалеза пяе»
Дзень каваля  «Каваль куе – жалеза пяе»
348

27 ліпеня 2024 года

15.00

Дзень святых Касьмы і Дзям’яна -  свята кавалёў. Менавіта гэтыя хрысціянскія святыя лічацца апекунамі земляробства і кавальства на Беларусі. Бытавала павер’е, што яны з’яўляюцца сімвалічнымі «божымі кавалямі», якія з нябёсаў дапамагалі з металічнымі прыладамі працы -  адбівалі і тачылі косы, сачылі за вастратой сякераў на сялянскім двары.

Унясенне свята кавалёў у народны каляндар сведчыць аб вялікай павазе да майстроў, якія займаліся апрацоўкай металу. Кавальская справа – гэта адно са старажытнейшых рамёстваў, вядомых чалавецтву. Стаць кавалём не так проста, бо  навучанне гэтаму майстэрству  працягвалася ад 3 да 7 гадоў.

Будынак кузні ў традыцыйнай беларускай вёсцы стаяў на ўскрайку, пры дарозе. Навокал яго заўсёды быў чуваць грукат кавадлы і лязгат металу – менавіта там нараджаліся неабходныя ў сялянскім побыце вырабы: падковы, сярпы, нажы, сякеры і малаткі. З глыбокай павагай адносіліся да каваля людзі, лічылі яго волатам, у якога рукі ў золаце. Пра кавалёў у народзе казалі так: “У каваля што не стук – то грыўня”. Але пры гэтым да кавалёў ставіліся з пэўнай асцярогай, бо меркавалі, што яны з нячыстай сілай водзяцца!

Каб падрабязней даведацца пра майстэрства кавалёў і іх святых апякуноў  - Касьму і Дзям’яна, запрашаем Вас наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту!

 

Вас чакае:

  • Расповед пра кавальства на Беларусі;
  • Майстар-клас па кавальству.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.

Чытайце таксама
Топ-10 падзей у музеі ў 2022 годзе
661
Топ-10 падзей у музеі ў 2022 годзе

2022 год аказаўся багаты на значныя падзеі для нашага музея, таму мы вырашылі падзяліцца імі!

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Тры каралі»
3085
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Тры каралі»

06.01.2019г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Тры каралі» на тэрыторыі музея!

Абрадавае мерапрыемства «Юр’я»
1421
Абрадавае мерапрыемства «Юр’я»

03.05.2020 г. запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве «Юр’я».

Прэс-рэлiз свята «Дзень бацькі»
250
Прэс-рэлiз свята «Дзень бацькі»

«Дзень бацькі» - штогадовае свята, якое адзначаецца ў многіх краінах свету.