+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
«Дажынкі»
Галоўная Падзеі «Дажынкі»
«Дажынкі»
1169

26 жніўня 2023 года

з 13:00 да 14:00

 

Адышоў час веснавых пасеваў і апрацоўкі зямлі. Надышла чарга прыбраць свае палі і справіць Дажынкі – свята заканчэння жніва.

«Дажынкі» на Беларусі здаўна праходзяць ўрачыста і святочна. Гэта адна з кульмінацыйных падзей земляробчага календара селяніна. І гэта не дзіўна, бо да зерня і хлеба ставіліся як да вялікай святыні.

Абавязковым атрыбутам свята быў апошні сноп і дажыначны вянок, якія дарылі гаспадару. Асноўны  сэнс дажыначных абрадаў – падзяка зямлі за ўраджай і забеспячэнне здароўя, дабрабыту на працягу года.

Запрашаем вас прыняць удзел у дажыначных абрадах ў атмасферы вёскі ХІХ ст. у музеі пад адкрытым небам!

Вас чакае:

  • рэканструкцыя абраду «Дажынкі»;
  • майстар-клас па ўборцы ўраджаю сярпом;
  • майстар-клас па вырабу снапа «Гаспадар»;
  • выступленне гурта «Скарбніца традыцый»;
  • традыцыйныя жніўныя песні;
  • беларускія танцы і гульні;

 

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.

Чытайце таксама
Культурна-масавае мерапрыемства  «Строчыцкія перазвоны-2020»
1474
Культурна-масавае мерапрыемства «Строчыцкія перазвоны-2020»

10.10.2020г. кожны жадаючы зможа паспрабаваць сябе ў ролі званара!

Cаламяныя царскія вароты
467
Cаламяныя царскія вароты

Паважаныя наведвальнікі. У прасторы царквы з в. Барань Аршанскага раёна (э/с “Падняпроўе”) вы...

Тыдзень нулявога траўматызму
53
Тыдзень нулявога траўматызму

З 16 па 20 сакавіка 2026 года ў арганізацыях, якія знаходзяцца на прафсаюзным абслугоўванні ў...