24 чэрвеня 2025 г. у г. Іўе ў Іўеўскім музеі нацыянальных культур урачыста была адчынена часовая выстава «Беларускія народныя абразы». Выстава дэманструе частку калекцыі народных абразоў з фондаў БДМНАіП.
Адкрыццё пачалося з артыстычнага выступу супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту Я.С.Патапенка і У.Х.Берберава. З прывітальным словам да наведвальнікаў музея і гасцей мерапрыемства звярнуліся дырэктар Іўеўскага музея нацыянальных культур А.В.Віктарава і намеснік дырэктара БДМНАіП Я.І.Мікула. Грунтоўны выступ па тэме выставы і прадстаўленым на ёй музейным прадметам зрабіў загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела БДМНАіП І.В.Іваноў. Выставу з цікавасцю і добразычліва сустрэла мясцовая публіка, а выступаючым асобам у час яе адкрыцця задаваліся шматлікія пытанні. Супрацоўніцтва БДМНАіП з рэгіянальнымі музеямі ў гэтым годдзе атрымала другі адчувальны штуршок пасля адкрыцця ў лютым 2025 г. у г. Горкі выставы «Асілкі зямлі беларускай».



7 лістапада "Чырвоны дзень календара" - менавіта так называлі свята, прысвечанае...
22.12.2018г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Каляды» на тэрыторыі музея!
15 сакавіка, у нашай краіне святкуецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
3 ліпеня 2023 года з 13.00 да 14.00