Лепей спазніцца, чым ніколі не зрабіць, таму адчуўшы, што зімовыя святы скончыліся, мы паспрабавалі ўспомніць найлепшыя дасягненні нашага музея ў мінулым годзе. Гэта аказалася вельмі складана, таму што добрых падзей было шмат, а мы вырашылі ўзяць толькі 10. Прадстаўляем вам самае цікавае, што адбылося ў Беларускім дзяржаўным музеі архітэктуры і побыту ў мінулым годзе.
Тры Каралі – мерапрыемства, якое мы запусцілі ўпершыню мінулай зімой. І яно стала вельмі папулярным для свайго невялікага фармата. І гэта каталіцкае свята, якое адзначалі нашы продкі, у сучаснай апрацоўцы прываблівае да нас шмат людзей.
Нагадаем, што свята прысвечана тром валхвам, якія пабачылі зорку на Усходзе пры нараджэнні Хрыста і прынеслі яму дары. Гэта свята пачало адзначацца з 4-ага стагоддзя. А зараз можна адзначыць яго і ў нашым музеі.
Нарэшце адчыніўся праект 3Д мадэлявання музейных прадметаў, якім займаецца навуковы супрацоўнік – Вікторыя Макоўская. У нас ёсць значныя запасы ў фондах і ўсе адразу выставіць немагчыма. А адна з задач музея – дапамагчы людзям паглядзець усе экспанаты.
Таму зараз можна падрабязна і ўважліва разгледзіць апрацаваныя прадметы нашага музею з любой кропкі свету. А можна гэта зрабіць і з Мінска. Паглядзець апрацаваныя рэчы можна па спасылках:
А самае буйное мерапрыемства лета – фестываль Купальскае Кола. Гэта адзін з самых вялікіх канцэртаў такога плану ў Беларусі. Цягам трох дзён у нас выступалі Znich, Natural Spirit, Goods Tower, ТТ-34, Дай Дарогу, Нейра Дзюбель ды іншыя гурты з Беларусі і замежжа.
Прыйшло некалькі тысяч чалавек, вогнішча пылалі, музыка разносілася на некалькі кіламетраў, людзі весяліліся і адзначалі Купалле. Спадзяемся на сустрэчу ў гэтым годзе!
Межамі Беларусі наша дзейнасць не абмяжоўваецца, таму не можам не адзначыць адкрыцце выставы “Беларускі народны строй” у Польшчы ў Музеі сельскай гаспадаркі імя кс. Кш. Клюка ў Цеханоўцы. На выставе былі прадстаўлены 178 адзінак музейных прадметаў з розных калекцый.
Куратарамі выставы былі супрацоўнікі музея Аляксей Друпаў і Дар’я Ажогіна, якая яшчэ і правяла майстар-клас па завіванню традыцыйнага галаўнога ўбора – наміткі.
Упершыню прайшоў ваенна-гістарычны фестываль па рэканструкцыі падзей Першай сусветнай вайны.
Мерапрыемства ладзілі нашы супрацоўнікі разам з фондам памяці ПСВ “Крокі” (кіраўнік А. Аралін). І не гледзячы на дрэннае верасневае надвор’е, да нас завітала шмат гасцей, якія пакінулі нам добрыя водгукі. Абавязкова паўтарым у 2020 годзе.
Быў распачаты музейны занятак “Беларускі лён”, куды уключылі інтэрактыўныя элементы. Зараз наведвальнікі могуць не толькі глядзець экспанаты выставы, але і прыняць удзел у апрацоўцы ільна і вырабе тканіны.
Мы памятаем і пра навуковую дзейнасць: 11 верасня ў нас адбыўся круглы стол: “Рэстаўрацыя і захаванне помнікаў драўлянай архітэктуры: распрацоўка метадалогіі, асноўная праблематыка”
З экспедыцыйнай дзейнасцю ў нас таксама ўсе добра – чатыры гады запар мы працавалі і ездзілі па Астравецкаму рэгіену. Ен быў абраны невыпадкова – гэта адасоблены рэгіён з разнастайнымі помнікамі.
Вынікам экспедыцый стала выстава: «Сакральная культура ў народным побыце Астравеччыны». Асабліва каштоўныя рэчы – іконы мастачкі Юліцыі Кармазо – абразы, маляваныя ў каталіцкай традыцыі, а таксама драўляныя бажніцы – унікальныя творы народнага мастацтва.
У лістападзе 2019 года ў Санкт-Пецярбургу дырэктарам музея Эдуардам Багдановічам быў падпісаны “Мемарандум аб узаемаразуменні” паміж Беларускім дзяржаўным музеем архітэктуры і побыту і Дзяржаўным гісторыка-архітэктурным і этнаграфічным музеем-запаведнікам «Кіжы», які знаходзіцца на востраве ў Карэліі.
І яшчэ адна выяздная выстава, адчыненая нашым музеем - “Асілкі зямлі Беларускай”, прысвечаная млынам, якімі поўнілася тэрыторыя нашай краіны. На выставе былі прадстаўлены зробленыя на падставе калекцыі фотанегатываў фатаграфіі ветраных млыноў і прадметы, звязаныя з працай мельнікаў. Экспазіцыю можна была пабачыць у Прэзідэнтскай бібліятэцы, дзе па запрашэнню музея быў госцем праўнук уладальніка паравога млына М.М.Затуранаў.
25.08.2018г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Жыцень» на тэрыторыі музея!
24.04(нядзеля), інтэрактыўнае традыцыйнае святкаванне Вербніцы.
8 студзеня 2023 года
01.04.2017г. добры настрой, прыгожая прырода, прыемныя эмоцыі і цікавая святочная праграма. Не...