Дарагія сябры, надыходзяць чароўныя калядныя дні! Мы чакаем ад іх нейкага цуда, марым пра здзяйсненне жаданняў. Запрашаем Вас наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, каб больш даведацца пра традыцыю святкавання Каляд.
Мы хочам зрабіць падарунак для ўсіх нашых гасцей напярэдадні Божага нараджэння. Можна будзе здзейсніць бясплатную экскурсію (аплачваецца толькі ўваходны квіток у музей) па 3 помнікам архітэктуры, якія знаходзяцца ў музеі.
Вы пачуеце расповед пра помнікі драўлянага дойлідства (капліца з в. Каралеўцы Вілейскага раёна Мінскай вобласці, Пакроўская царква з вёскі Логнавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці, Свята-Праабражэнская царква з вёскі Барань Аршанскага раёна Віцебскай вобласці).
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Кавальская справа – гэта адно са старажытнейшых рамёстваў, вядомых чалавецтву.
прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі і ў гонар партызанскага руху
5 сакавіка 2022 года
24.07.2021г. Гумар, анекдоты і атмасфера габрэйскага Бабруйска ў жывапісным беларускім...