1917 г. Беларускі народ трывае трэці год жыцця ва ўмовах імперыялістычнай вайны. У гарачым віхоры пажараў над спустошаным краем праносіцца маланкай покліч: «Рэвалюцыя! Рэвалюцыя!», узварушыўшы грамадскую думку, актывізуючы новы – публіцыстычны фронт.
На старонках перыёдыкі разварочваецца барацьба за розумы людзей. Кожны загаловак – быццам стрэл. Ім б’юць у апанента апалагеты розных ідэалагічных плыняў, з’яднаўшыся з пяром, як жаўнер з вінтоўкай. Грамадска-палітычная палеміка тых складаных часоў багата на яркія лозунгі і пабуджальныя заклікі. У іх калейдаскоп пачуццяў: трывога і праведны гнеў, праклён і спадзяванні, ода новаму жыццю і бязлітасны шум.
Да гадавіны Кастрычніцай рэвалюцыі музей падрыхтаваў калаж цытатаў з газет, што выдаваліся ў Мінску ў 1917-1919 гг. З’едлівыя, хвосткія загалоўкі добра перадаюць настроі, што панавалі ў перыядычным другу ў першыя гады ўсталявання савецкай улады.
Помнік архітэктуры "Школа з в.Калодчына, Вілейскага раёна".
Ігрышча «Ката пячы» у Скірмантаве Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці праводзіцца звычайна 27...
Стартуе з 15 снежня 2023 г. Канец года – самы чароўны час! Ужо адчуваецца подых...
30.06.2018г. адбыўся новы рок-фестываль «Наш дзень», лайн-ап якога складаўся з 12 вядомых...
26.12.2020г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Каляды» на тэрыторыі музея!