+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
“Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання”
Галоўная Падзеі “Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання”
“Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання”
418

Адкрыццё выставы 6 студзеня 2026 г. у 13.00

Выстава прысвечана такому феномену беларускай духоўнай культуры як абярэг. Абярэгі існавалі ў традыцыйнай культуры з часоў глыбокай старажытнасці і заўсёды былі цікавай і каштоўнай крыніцай для этнографаў, бо з’яўляліся своеасаблівымі ключамі для адкрыцця і разумення архаічнай карціны свету, сістэмы ўяўленняў і вераванняў беларусаў. Звычайныя рэчы з культурнага або прыроднага асяроддзя ў кантэксце традыцыйнага светапогляду набывалі новы семантычны сэнс і выкарыстоўваліся ў якасці апатрапеяў – сродкаў абароны ад уздзеяння звышнатуральных сіл. Падчас выканання абарончай функцыі гэтыя прадметы пазбаўляліся свайго ўтылітарнага прызначэння, набывалі ўласцівасці рытуальныя, сімвалічныя. Новыя, апатрапейныя характарыстыкі пры гэтым не выпадковыя, яны абапіраліся на рэальныя якасці прадметаў, альбо на асаблівасці іх практычнага выкарыстання. Напрыклад, у народнай свядомасці вастрыня нажа альбо сякеры ў аднолькавай ступені карысна як для выканання рэальных, побытавых задач, так і для служэння ў якасці сродка абароны ад ведзьмаў.

На выставе прадстаўлены 8 экспазіцыйных комплексаў, якія вобразна адлюстроўваюць важнейшыя клопаты, якія суправаджалі нашых продкаў на працягу жыцця: будаўніцтва сваёй хаты, дагляданне гаспадаркі, нараджэнне і выхаванне дзяцей і да т.п. Кожны комплекс уяўляе сабой шэраг экспанатаў – музейных прадметаў, прыродных матэрыялаў, фотаздымкаў, якія разам павінны стварыць адмысловы “музейны нацюрморт” – прадметнае і мастацкае ўвасабленне ролі апатрапея ў традыцыйнай культуры беларусаў.

Пад час адкрыцця выставы Вас чакае:

- расповяд аб ролі абярэга  ў традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў;

- найгрышы на традыцыйных беларускіх музычных інструментах;

- майстар-клас па вырабе пояса-абярэга.

Чытайце таксама
Рэспубліканскі суботнік
1378
Рэспубліканскі суботнік

16 красавіка на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту прайшоў...

Абрадавае мерапрыемства «Дажынкі»
2281
Абрадавае мерапрыемства «Дажынкі»

24.08.2019г. запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Дажынкі» на тэрыторыі музея!

Начны забег
1370
Начны забег

У ноч з 13 на 14 жніўня запрашаем на забег!

Аб рабоце музея ў перыяд восеньскіх школьных канікулаў
1049
Аб рабоце музея ў перыяд восеньскіх школьных канікулаў

Дарагія наведвальнікі! У перыяд восеньскіх школьных канікулаў (з 29 кастрычніка па 7 лістапада...