+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Бясплатная экскурсія «Слуцкімі ваколіцамі»
Галоўная Падзеі Бясплатная экскурсія «Слуцкімі ваколіцамі»
Бясплатная экскурсія  «Слуцкімі ваколіцамі»
1411

Бясплатная экскурсія

«Слуцкімі ваколіцамі»

2 мая 2022 года

з 15:00 да 16:00

Вёскі Случчыны здаўна былі адметны сваімі ўрадлівымі землямі і працавітымі жыхарамі. Менавіта ў ваколіцах Слуцка некалькі стагоддзяў кампактна пражывалі «выбранцы» – сяляне, якія неслі ваенную службу і вызваляліся ад усіх падаткаў і павіннасцей.

У музеі народнай архітэктуры і побыту ваколіцы Слуцка прадстаўлены такімі помнікамі драўлянай архітэктуры як гумно з в. Лучнікі, хата з в. Ісерна і хата з в. Агароднікі.

Падчас экскурсіі госці нашага музея зазірнуць у інтэр’еры помнікаў, перавезеных са Слуцкага раёна, даведаюцца пра рэгіянальныя асаблівасці будаўніцтва хатаў і мясцовага адзення, пабачаць архіўныя фотаздымкі «выбранцаў» і жыхароў слуцкіх вёсак.

А напрыканцы кожны зможа развучыць народную песню са Слуцкага раёна!

Збор групы ў 15:00 ля карта-схемы на ўваходзе ў экспазіцыйны сектар «Цэнтральная Беларусь».

Чакаем усіх неабыякавах і зацікаўленых на пазнавальную экскурсію пад адкрытым небам!

Вас чакае:

  • Экскурсія па помніку архітэктуры «Гумно з в.Лучнікі Слуцкага раёна»;
  • Экскурсія па помніку архітэктуры «Хата з в.Ісерна Слуцкага раёна»;
  • Экскурсія па помніку архітэктуры «Хата з в.Агароднікі Слуцкага раёна»;
  • Расповед пра гарбарнае рамяство (апрацоўка скуры);
  • Паказ архіўных фотаздымкаў;
  • Майстар-клас па вывучэнню народных песень Случчыны.

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8,50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4,50 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

 
Чытайце таксама
Культурна-масавае мерапрыемства  «Строчыцкія перазвоны-2021»
1484
Культурна-масавае мерапрыемства «Строчыцкія перазвоны-2021»

4 верасня 2021 года кожны жадаючы зможа паспрабаваць сябе ў ролі званара!

Фотасправаздача «Шчадроўскія варожбы»
3880
Фотасправаздача «Шчадроўскія варожбы»

13.01.2018г. Цікавае і пацешнае баўленне вольнага часу з традыцыйнымі варожбамі, танцамі і песн...

Свята «Вадохрышча»
910
Свята «Вадохрышча»

Падчас Каляд вылучаліся тры найбуйнейшыя кропкі гэтага вялікага і па значнасці, і па...

Свята «Аўлассе»
340
Свята «Аўлассе»

Аўлассе — адзін з адметных дзён традыцыйнага календара беларусаў, вядомы яшчэ з язычніцкіх...