+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Прэс-рэлiз свята «Дзень бацькі»
Галоўная Падзеі Прэс-рэлiз свята «Дзень бацькі»
Прэс-рэлiз свята «Дзень бацькі»
567

20 кастрычніка 2024 года

З 13:00 да 14:00

«Дзень бацькі» - штогадовае свята, якое адзначаецца ў многіх краінах свету.

На тэрыторыі Беларусі святкавацца Дзень бацькі пачаў з 2022 года. Дата 21 кастрычніка была выбрана не выпадкова. Паколькі ў Беларусі склалася шматгадовая традыцыя адзначаць 14 кастрычніка Дзень маці, то цяпер з’явілася магчымасць праводзіць бацькоўскі тыдзень з 14 па 21 кастрычніка.

Бацька ў традыцыйнай сялянскай сям’і мае галоўную ролю: займаецца гаспадаркай, рамёствамі і промысламі.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, каб пачуць расповед пра ролю бацькі ў традыцыйнай сялянскай сям’і.

 

Вас чакае:                                                                        

  • Расповед “Роля бацькі ў традыцыйнай сялянскай сям’і”;
  • Экскурсія “Традыцыйныя мужчынскія рамёствы і заняткі”.

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6 руб.; 
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №1111,1026.

Чытайце таксама
«Сямейныя традыцыі нашых продкаў»
4081
«Сямейныя традыцыі нашых продкаў»

12.05.2018г. Запрашаем прыняць удзел у культурна-адукацыйным мерапрыемстве «Сямейныя традыцыі...

Акцыя «Беларусь памятае»
1609
Акцыя «Беларусь памятае»

13 чэрвеня 2020 года. Перасовачная экспазіцыя «Перамога 75: дарогамі мужнасці і славы».

Даведка аб ваенным мінулым Кандрата Крапівы (Кандрата Кандратавіча Атраховіча)
75
Даведка аб ваенным мінулым Кандрата Крапівы (Кандрата Кандратавіча Атраховіча)

Здаецца Першая сусветная вайна мае даволі адноснае дачыненне да гісторыі Беларусі. Як той...