+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
«Цалкам бясплатна – вольная нядзеля: сялянскія рамествы!»
Галоўная Падзеі «Цалкам бясплатна – вольная нядзеля: сялянскія рамествы!»
«Цалкам бясплатна – вольная нядзеля: сялянскія рамествы!»
3162

«Цалкам бясплатна – вольная нядзеля: сялянскія рамествы

16 ліпеня 2023 года 

з 13:00

Акцыя «Цалкам бясплатна» створана для таго, каб кожны наведвальнік змог даведацца больш аб нашым музеі і беларускай гісторыі. Можна будзе здзейсніць бясплатную экскурсію (аплачваецца толькі ўваходны квіток у музей) па  2 выставам музея - “Пчалярства на Беларусі” і “Шапавальства”.

У Вас ёсць магчымасць праслухаць экскурсію па выставе «Пчалярства на Беларусі», якая адчынена  на помніку архітэктуры «Вяночны двор з в.Волева Дубровенскага раёна». Пад час экскурсіі Вы даведаецеся ўсё аб пчалярстве і прыладах, неабходных для гэтага занятка ў рэгіёне, атрымаеце інфармацыю, як іх рабілі сельскія жыхары і як імі карысталіся.

Другім экскурсійным падарункам нашым наведвальнікам будзе агляд выставы «Шапавальства». Гэтая выстава працягвае традыцыю прадстаўлення ў музеі папулярных беларускіх народных рамёстваў. Яна размешчана ў помніку «Сядзіба з в.Бракава Слабада Чавускага раёна» і знаёміць наведвальнікаў з гэтай малавядомай справай і з тым, хто такія шапавалы.

Пачатак экскурсіі з 13.00 на ўваходзе ў сектар «Цэнтральная Беларусь» (мапа музея). Экскурсія будзе праходзіць пры зборы групы да 10 чалавек!  

Чакаем Вас на захапляльнае падарожжа ў Краіну цікавых музейных прадметаў і ўзораў творчасці народных майстроў! 

Калі ласка, апранайцеся ў адпаведнасці з умовамі надвор'я!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 10,00 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея;

Запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве «Цалкам бясплатна»  на тэрыторыі музея!

 
Чытайце таксама
Фотасправаздача «Старажытнае Купалле»
4462
Фотасправаздача «Старажытнае Купалле»

23.06.2018г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Старажытнае Купалле»!

Краязнаўчы конкурс
868
Краязнаўчы конкурс

28 верасня 2023 года

Прэс-рэліз свята  «Купалле ў Азярцы»
838
Прэс-рэліз свята «Купалле ў Азярцы»

Купалле – старажытнае летняе свята ў гонар сонца, найвышэйшага росквіту зямлі і прыроды.

Інсталяцыя “З нагоды 105-й гадавіны абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь…”
880
Інсталяцыя “З нагоды 105-й гадавіны абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь…”

З 29 снежня 2023 г. Помнік архітэктуры “Школа з в. Калодчына Вілейскага раёна Мінскай...