
Адкрыццё выставы «Строчыцкі скарбец», на якой наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з пакоем калекцыянера другой паловы ХІХ ст., адбудзецца 9 снежня 2016 года ў дзень 40-годдзя Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.
Тэма экспазіцыі была абрана невыпадкова, бо менавіта прыватнае калекцыянаванне паклала пачатак сучаснаму музею. У памяшканні з прыгожай мэбляй прадстаўлены рарытэты, знойдзеныя падчас раскопак на тэрыторыі музея, на рацэ Менка, у Прылуках. Сярод прадметаў, якія таксама вылучаюцца ў кабінеце калекцыянера, посуд, кнігі, мінералы і іншыя рэдкасці. Праз экспазіцыю выставы «чырвонай ніткай» праходзіць згадка пра Казіміра Држневіча – уладальніка маёнтка Строчыцы. Ён з’яўляўся выбітнай асобай і валодаў вялікімі калекцыямі.
На выставе прадстаўлены экспанаты з Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, Музея прыроды і экалогіі, Музея Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Музея старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Схему праезда глядзіце тут.
20 жніўня 2022 года
25 жніўня 2024 года з 15.00 да 16.00 Адышоў час веснавых пасеваў і апрацоўкі зямлі....
18 красавіка 2021 года запрашаем прыняць удзел у акцыі «Майстар-класы у беларускім скансэне» на...