25 жніўня 2024 года
з 15.00 да 16.00
Адышоў час веснавых пасеваў і апрацоўкі зямлі. Надышла чарга прыбраць свае агароды і справіць Дажынкі – свята заканчэння жніва.
Дажынкі на Беларусі здаўна праходзілі ўрачыста і святочна. Гэта кульмінацыйная падзея працоўнага года селяніна. І гэта не дзіўна, бо да зерня і хлеба ставіліся як да вялікай святыні.
Абавязковым атрыбутам свята быў апошні сноп і дажыначны вянок, якія дарылі гаспадару. Асноўны сэнс абрадаў на Дажынкі – падзяка зямлі за ўраджай і забеспячэнне здароўя, дабрабыту напрацягу года.
Запрашаем пабачыць традыцыйныя звычаі і абрады ў атмасферы вёскі ХІХ ст. у музеі пад адкрытым небам!
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутные таксі №1026, №1111.
7 і 11 жніўня 2023 года з 11.00 да 12.00 Запрашаем правесці свой дзень весела і...
09.05.2020 г. да 75-ай гадавіны Вялікай Перамогі музей ладзіць выставу, прысвечаную вайсковаму...
Самай вялікай хрысціянскай урачыстасцю з’яўляецца Вялікдзень - “свята святаў”.
Абярэг – прадмет, якому людзі прыпісвалі магічныя ўласцівасці засцерагаць ад разнастайнага ліха...