+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Акцыя «Майстар-класы у беларускім скансэне»
Галоўная Падзеі Акцыя «Майстар-класы у беларускім скансэне»
Акцыя «Майстар-класы у беларускім скансэне»
1374

Акцыя «Майстар-класы у беларускім скансэне»

18 красавіка 2021 года
з 14:00 да 15:30

Запрашаем вас у музей народнай архітэктуры і быта прыняць удзел у майстар-класах. Прапануецца зрабіць сваімі рукамі абярэгавыя лялькі-мотанкі, выразаць выцінанку, сплесці паяскі. А таксама прыняць удзел у майстар-класе па традыцыйным танцам і гульням.

Вас чакаюць:

У помніку архітэктуры «Гумно з в. Лучнікі»:

  • майстар-клас па ляльке-мотанке;

Лічылася, што лялькі-абярэгі здольныя абараніць ад злых сіл, сурокаў, няшчасных выпадкаў і хвароб. Іх клалі ў калыскі з немаўлятамі і на ложку хворых, бралі ў дарогу, з надзеяй, што лялька абароніць ад няшчасця і дапаможа вярнуцца дадому.

  • майстар-клас па пляценню паяскоў;

У старажытныя часы лічылі, што арнамент абярэгаў ад зла быў зваротам да багоў з просьбай аб спрыянні і абароне, распавядаў немясцовым, якія людзі жывуць у той ці іншай мясцовасці і якая сістэма ўяўленняў аб свеце вяршэнствуе ў іх, ды і наогул дазваляў беларусам вылучацца сярод іншых народаў.

У помніку архітэктуры «Школа з в. Калодчына»:

  • майстар-клас па выцінанке;

Сучасная беларуская выцінанка характэрная сваёй багатай і разнастайнай тэматыкай, тэхнікай выканання, арыгінальнымі дызайнерскімі рашэннямі, але пры гэтым заўсёды арыентуецца на народныя традыцыйныя матывы.

На малой (дашчанай) сцэне, размешчанай каля помнікаў архітэктуры «Запасны магазін з в. Касарычы», «Школа з в. Калодчына» і «Царква з в. Логнавічы»:

  • майстар-клас па танцам («Картузэ», «Лявоніха», «Ойра») і гульням («Явар», «Журавель») пад народныя інструменты (дуда і акардэон).

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у акцыі «Майстар-класы у беларускім скансэне» на тэрыторыі музея!»

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8.0руб.;
  • для дзяцей школьнага ўзросту, студэнтаў – 4.0 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
Свята «Багач»
490
Свята «Багач»

Багач – старадаўняе свята ўраджаю, прымеркаванае да дня восеньскага раўнадзенства.

Музейны занятак «Беларускі лён»
4145
Музейны занятак «Беларускі лён»

Запрашаем на музейныя заняткі!

Cвята  «Стрэчаньскія Дзяды»
157
Cвята «Стрэчаньскія Дзяды»

На дзевятым перадвелікодным тыдні, у суботу, калі згодна з праваслаўным календаром адбываюцца...

Акция «Гоніць гэблік стружку залатую» прымеркаваная да Дня бацькі
963
Акция «Гоніць гэблік стружку залатую» прымеркаваная да Дня бацькі

21 кастрычніка 2023 года з 13:00 Дадзеная акцыя дазваляе даведацца чым займаліся нашыя...