+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Адкрыццё выставы «Беларускія народныя іконы»
Галоўная Падзеі Адкрыццё выставы «Беларускія народныя іконы»
Адкрыццё выставы «Беларускія народныя іконы»
408

У 2026 годзе горад Паставы з гонарам атрымаў званне Культурнай сталіцы Рэспублікі Беларусь. На працягу ўсяго года горад будзе прымаць шматлікія фестывалі, канцэрты, майстар-класы і выставы, якія дазволяць гасцям і жыхарам пазнаёміцца ​​з жывой культурай Беларусі.

Пачатак правядзення культурных мерапрыемстваў па папулярызацыі народных культуры 20 сакавіка 2026 г. паклаў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.

У гэты дзень музей сумесна з Пастаўскім раённым краязнаўчым музеем урачыста адкрыў часовую экспазіцыю: «Беларускія народныя іконы». Экспазіцыя падрыхтавана на аснове ўнікальных музейных фондаў і размешчана на базе Дома рамёстваў «Стары млын» горада Паставы.

Адкрыццё мерапрыемства пачалося з артыстычнага выступу на спрадвечна беларускім музычным інструменце дудзе супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту - Берберава Уладзіміра Хрыставіча, Патапенкі Яны Сяргееўны і Іванова Ігара Віктаравіча

Адкрыла выставу дырэктар Пастаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Ксенія Вячаславаўна Грэська, да прысутных гасцей звярнуліся Чагарына Юлія Вячаславаўна - начальнік аддзела ідэалогіі і па справах моладзі Пастаўскага райвыканкама, дырэктар Пастаўскага раённага краязнаўчага музея - Алена Іванаўна Руновіч і дырэктар БДМНАіБ - Сяргей Іванавіч Усік. Грунтоўнае выступленне па тэме выстаўкі і прадстаўленых на ёй музейных прадметах здзейсніў кіраўнік навукова-экспазіцыйнага аддзела БДМНАіБ І.В. Іваноў.Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту валодае шматлікімі калекцыямі. У зборы іканапісу асаблівае месца займаюць народныя абразы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, якія паступілі ў музей у выніку шматлікіх экспедыцый па Беларусі з 1977 па 2017 год. Беларускім народным іконам уласцівы фальклорны характар ​​дэкору - яркія фарбы і выкарыстанне расліннага арнаменту.

З народнай іконы на нашчадкаў глядзяць жывыя твары святых, хай не заўсёды мастацка дакладных, але выпісаных з такой стараннасцю, што ім ушаноўвалі і давяралі патаемнае. Найбольш паважанымі ў беларускіх вёсках былі іконы Божай Маці, Ісуса Хрыста, Святога Мікалая Цудатворца, Варвары Вялікапакутніцы, Святой пакутніцы Параскевы. На Палессі шанавалася ікона з выявай святога Устыліяна (Стыліяна), перад якой маліліся аб здароўі дзяцей.

Выстаўка ўяўляе сабой збор рэдкіх ікон, якія, магчыма, далёкія ад высокага акадэмічнага мастацтва, але, нягледзячы на ​​гэта, з'яўляюцца своеасаблівай інтэрпрэтацыяй канону і адлюстроўваюць шматвяковыя духоўныя традыцыі беларускага народа.

Чытайце таксама
Запрашаем на зімовыя экскурсіі ў Беларускі скансэн!
2184
Запрашаем на зімовыя экскурсіі ў Беларускі скансэн!

Запрашаем на зімовыя экскурсіі ў Беларускі скансэн!

Акцыя «Вадохрышча»
1277
Акцыя «Вадохрышча»

21.01.2023г. з 14.00 да 15.00 запрашаем наведаць бясплатную экскурсію, дзе вы пачуеце расповяд...

Месячнік па навядзенню добраўпарадкавання
941
Месячнік па навядзенню добраўпарадкавання

З 1 па 30 лістапада 2023 г. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту...

Акцыя «Вадохрышча»
1541
Акцыя «Вадохрышча»

23.01.2021г. запрашаем наведаць бясплатную экскурсію, дзе вы пачуеце расповяд пра свята Вадохры...