+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Тры Каралі»
Галоўная Падзеі Свята «Тры Каралі»
Свята «Тры Каралі»
1208

6 студзеня 2024 года

з 14.00 да 15.00

 

Тры Каралі – каталіцкае свята, якое адзначаецца 6 студзеня ў гонар трох мудрацоў  – Каспара, Мельхіора і Бальтазара. Згодна з Евангеллем, мудрацы прынеслі нованароджанаму Ісусу Хрысту дары – золата, ладан і міру.

У беларускіх вёсках у гэты дзень адбываліся абрады абыходу двароў і віншавання гаспадароў. З некалькіх маладых хлопцаў утвараўся гурт. Галоўныя персанажы ў гурце – тры каралі, анёл, чорт.

Далучайцеся да святкаванняў разам з намі ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту!

Вас чакае:

  • Рэканструкцыя абраду “Тры Каралі”;
  • Выступ гурта “Мілавіца”;
  • Паказ лялечнага тэатра “Батлейка”;
  • Беларускія танцы і гульні.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1026, №1111.

Чытайце таксама
Аб працы музея 11 лістапада 2023 года
905
Аб працы музея 11 лістапада 2023 года

Дарагія наведвальнікі! 11 лістапада 2023 года Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і...

Выстава «Беларускія народныя абразы»
483
Выстава «Беларускія народныя абразы»

24 чэрвеня 2025 г. у г. Іўе ў Іўеўскім музеі нацыянальных культур урачыста была адчынена...

Абрад «Попрадкі»
377
Абрад «Попрадкі»

Попрадкі – форма правядзення вольнага часу селянскай моладдзю ў восеньска-зімовы перыяд....