21-23 чэрвеня 2019 года ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам адбыўся Адзінаццаты міжнародны музычны open-air фестываль «Купальскае Кола-XI".
«Купальскае Кола» — адзін з нешматлікiх беларускіх фестываляў, які масава падабаецца прыхільнікам роднай культуры. Фестываль прысвечаны старадаўняму народнаму святу — Купаллю, прымеркаванаму да дня летняга сонцастаяння, калі дасягаюць найвышэйшага росквіту жыватворчыя сілы зямлі. Як ніякае іншае, свята Купалле авеяна легендамі і міфамі, у яго абрадах цесна перапляліся старажытныя язычніцкія і хрысціянскія традыцыі, вераванні нашых продкаў. У традыцыях і абрадах Купалля яркім чынам раскрываецца душа беларускага народа.
У 2019 годзе падчас Адзінаццатага міжнароднага музычнага фестывалю «Купальскае Кола-ХI» гасцей і ўдзельнікаў чакала маса пляцовак і забаў, рэканструкцыя святкавання Купалля, а таксама маштабная канцэртная праграма.
09.09.2018г.Свята накіравана на адраджэнне ў будучыні ўнікальнай з'явы - храмавай звонавай музы...
17.10.2020г. запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Пакроўскі кірмаш» на...
12 лютага 2022 года
Рэпартаж тэлеканала АНТ пра мерапрыемства «Каляды»