23 сакавіка 2024 года
з 14.00 да 15.30
«Гуканне вясны» – абрадавае дзейства, звязанае з адмыканнем і абуджэннем зямлі, набліжэннем цяпла. У розных куточках Беларусі пачыналі гукаць вясну ў свой час – падчас масленічнага тыдня ці на Саракі, з прылётам жаваронкаў ці на Дабравешчанне.
Гукалі вясну гучна, звонка і натхнёна. Дзяўчаты збіраліся разам і пачыналі спяваць «вяснянкі-заклічкі». Верылі, што ў тым канцы вёскі, дзе распачалі спевы раней, дзяўчаты хутчэй пойдуць замуж і будуць мець лепшы ўраджай.
Запрашаем абуджаць зямлю і гукаць вясну разам у музеі пад адкрытым небам!
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Прыходзьце на свята за 15 хвілін да пачатку. Пачатак роўна ў 14.00!
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), 150, Чыкі; маршрутнае таксі №1277, 1111, 1026
Майстэрства і мастацтва цесна пераплялісь у адным невялічкім, але такім значным беларускім...
Старадаўнія калыскі, дзіцячая мэбля, «хадункі», «стойкі» і цудоўная фотазона для лепшага...
Першы марафон паказальных выступленняў малой авіяцыі ў Беларусі!
Увага! Музей будзе працаваць 1, 2 і 8, 9 мая. 1, 2 і 9 мая: з 11:00 да 19:00, каса музея да...