Падняпроўе – гісторыка-этнаграфічны рэгіён Беларусі, які займае Магілёўскую, частку Віцебскай і Гомельскай абласцей.
Вяночныя двары Падняпроўя – цікавыя помнікі народнай архітэктуры, у якіх жылыя і гаспадарчыя пабудовы размяшчаюцца вакол прасторы адкрытага ўнутранага двара. Характэрная асаблівасць Падняпроўя – дамініраванне жылога дома ў кампазіцыі сялянскай забудовы.
Падчас экскурсіі вы наведаеце вяночны двор канца ХІХ ст. з вёскі Волева Дубровенскага раёна, вяночны двор з вёскі Бракава Слабада Чавускага раёна, Свята-Праабражэнская царква з вёскі Барань Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.
У суботу 16 і 23 сакавіка вы зможаце атрымаць аглядную экскурсію па сектары «Падняпроўе» за кошт уваходнага квітка!
Пачатак экскурсіі а 13.30. Збор групы для правядзення экскурсіі каля царквы з в. Логнавічы Клецкага р-на (сектар «Цэнтральная Беларусь»).
Экскурсія будзе правадзіцца для групы да 15 чалавек!
Чакаем вас на захапляльнае падарожжа!
Калі ласка, апранацеся ў адпаведнасці з умовамі надвор'я!
7 і 11 жніўня 2023 года з 11.00 да 12.00 Запрашаем правесці свой дзень весела і...
27 мая 2023 года з 9.00 да 11.00
3 ліпеня 2024 года 13.00 Незалежнасць дзяржавы неад’емна звязана з выбраннем...
Актуальные мошеннические аккаунты в социальных сетях, с помощью которых распространяется ложная...