+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Каляды»
Галоўная Падзеі Свята «Каляды»
Свята «Каляды»
396

27 снежня 2025 года

з 13.00 да 14.30

Святыя вечары, Шчодрыя вечары, Каляды – так называлі старажытныя святкаванні ў гонар зімовага сонцастаяння. Паступова народныя традыцыі спалучыліся з хрысціянскімі – царква прымеркавала да гэтага дня рэлігійнае свята Нараджэння Хрыстова. У залежнасці ад веравызнання Каляды святкуюцца ў розныя даты: у католікаў з 24 снежня па 6 студзеня і ў праваслаўных вернікаў з 6 па 19 студзеня.

Напярэдадні Калядаў з самай раніцы ў кожнай хаце старанна прыбіраліся, уся сям’я мылася, а пасля пачыналі гатаваць вячэру. Абавязковай абрадавай ежай была куцця – каша з таўчоных ячменных круп, якая сімвалізавала дабрабыт у будучым годзе. Рыхтавалі пачастункі і для калядоўшчыкаў – гурта людзей, якія віншавалі гаспадароў са святам.

Запрашаем усіх далучыцца да народных традыцый у музеі пад адкрытым небам!

 

Вас чакае:

  • Рэканструкцыя каляднага абыходу;
  • Лялечны тэатр “Батлейка”;
  • Выраб калядных упрыгожванняў;
  • Варожбы;
  • Выступ фальклорнага гурта “Скарбніца традыцый”;
  • Традыцыйныя гульні і танцы.

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 13,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.

Чытайце таксама
Падзяка з Масквы
673
Падзяка з Масквы

У рамках Маскоўскага асветніцкага праекта "Прагулкі па музеях анлайн", які рэалізуецца...

Абрадавае мерапрыемства «Гуканне вясны»
2597
Абрадавае мерапрыемства «Гуканне вясны»

30.03.2019г. запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Гуканне вясны» на тэрыторыі му...

Куратарская экскурсія: «Традыцыі і падыходы ў народным драўляным будаўніцтве беларусаў»
151
Куратарская экскурсія: «Традыцыі і падыходы ў народным драўляным будаўніцтве беларусаў»

Дарагiя сябры! У нас цудоўная навіна!28 сакавіка ў 13.00 у Беларускім дзяржаўным музеі народнай...