«Камаедзіца» - старадаўняе свята, якое спраўлялі ў пачатку вясны, калі заканчвалася спячка мядзведзя і ён вылазіў з бярлогі. На свята гатавалі і елі гарохавую кашу – так званыя камы, сушаны рэпнік, аўсяны кісель і іншыя стравы. Гэтыя стравы лічыліся ўлюбенай ежай мядзведзя і былі абрадавымі стравамі святочнага абеду, пасля якога сяляне клаліся на палаці і пераварочваліся з боку на бок, імітуючы звычкі мядзведзя. «Камаедзіца» – водгалас пакланення мядзведзю, яго шанавання. Абрадавымі дзеяннямі імкнуліся ўлагодзіць, задобрыць звера. Мерапрыемства будзе праходзіць на сектары «Падняпроўе», у якім гістарычна існавалі вялікія лясы, у якіх вялося шмат мядзведзяў, і яны часам шкодзілі свойскай жывёле, выклікалі страх у людзей. Наведвальнікі і ўдзельнікі мерапрыемства змогуць паслухаць расповед пра бортніцтва на Беларусі, паслухаць розныя казкі і паданні пра мядзведзя, патанчыць беларускія танцы, пагуляць у розныя гульні, і ў цэлым весела і цікава правесці свой час!
Вас чакае:
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Камаедзіца» на тэрыторыі музея!
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
УВАГА! 1 студзеня Музей працуе с 13:00 да 17:00 1-4 студзеня 2024 года Каляды –...
13-14 чэрвеня 2026 г. у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту пройдзе...
17.03.2018г. Абрадавае мерапрыемства «Гуканне вясны»!
16 чэрвеня 2023 г. у 14.00