+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Жывая спадчына зямлі Берасцейскай» Сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур
Галоўная Падзеі Свята «Жывая спадчына зямлі Берасцейскай» Сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур
Свята «Жывая спадчына зямлі Берасцейскай» Сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур
519

18 мая 2024 года

з 14.00 да 16.00

З нагоды Міжнароднага дня музеяў запрашаем на ўнікальнае свята, дзе кожны зможа прыяднацца да нематэрыяльнай спадчыны Берасцейшчыны!

Берасцейская зямля багата на разнастайныя мясцовыя цікавосткі.

Традыцыйны роспіс на шкле, сушаная ў печы на саломе рыба, шчэпавая птушка і шматфігурны танец “Спораўская полька” – векавыя традыцыі і своеасаблівыя брэнды Бярозаўскага раёна.

Асаблівыя традыцыі існуюць і ў в.Пінкавічы Пінскага раёна – веснавыя карагоды-“танкі” на Вялікдзень, Правадную нядзелю і абрад “Праводзіны зімы”.

Запрашаем правесці незабыўны час у музеі пад адкрытым небам!

Вас чакае:

  • Майстар-клас па роспісу на шкле і выстава твораў студыі «Папараць»;
  • Выступ узорнага фальклорнага гурта «Жаўручкі» і народнага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля «Жураўка» Спораўскага цэнтра культуры і вольнага часу;
  • Прэзентацыя традыцыі прыгатавання рыбы, сушанай у печы на саломе Спораўскага цэнтра культуры і вольнага часу;
  • Майстар-клас па вырабу шчэпавай птушкі;
  • Выступ народнага фальклорнага калектыва «Крыніцы» Пінкавіцкага сельскага дома культуры, абрады, песні, карагоды.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 14 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Свята пачынаецца ў 14.00. Прыходзьце, калі ласка, за 15 хвілін да пачатку!

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
  • Экскурсіі ў дзень мерапреыстваў ажыццяўляюцца толькі па папярэднім запісе.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.

Чытайце таксама
Канікулы з Беларускім скансэнам
2771
Канікулы з Беларускім скансэнам

Правядзі зімовыя канікулы весела і з карысцю! Актыўны адпачынак, экскурсіі, традыцыйная ежа!

Аглядная экскурсія «Падняпроўе»
1986
Аглядная экскурсія «Падняпроўе»

16 і 23 сакавіка 2019 года з 13:30 чакаем вас на захапляльнае падарожжа!

Увага! Важная інфармацыя!
1378
Увага! Важная інфармацыя!

Рамонтныя работы на тэрыторыі музея!

Увага!!! Перадпродаж квіткоў на «Масленіцу»
716
Увага!!! Перадпродаж квіткоў на «Масленіцу»

Перадпродаж квіткоў на «Масленіцу»