14 чэрвеня 2025 года з 11.00 да 13.00
Запрашаем правесці свой выходны дзень весела і актыўна!
14 чэрвеня на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту адбудзецца спартакіяда Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і турызма.
На спартакіядзе будуць прадстаўлены пляцоўкі з традыцыйнымі гульнямі і забавамі, якія патрабуюць ад удзельнікаў не столькі моцы, колькі спрыту і кемлівасці.
Падчас выпрабаванняў Вы зможаце праявіць свае здольнасці і ўмацаваць камандны дух. Вы апынецеся ў атмасферы старадаўніх кірмашовых ігрышч і надоўга запомніце гэтае свята!
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.
26.09.2020г. чакаем вас на захапляльнае падарожжа ў Сярэднявечча!
Ігрышча «Ката пячы» у Скірмантаве Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці праводзіцца звычайна 27...
Піліпаўскія вячоркі – форма правядзення моладзёвага вольнага часу ў восеньска-зімовы перыяд....
13 красавіка 2024 года з 14.00 да 15.00 Авечка з'яўлялася адной з важнейшых хатніх...