+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Акцыя «Усёй сям’ёй у музей»
Галоўная Падзеі Акцыя «Усёй сям’ёй у музей»
Акцыя «Усёй сям’ёй у музей»
600

17 мая 2025 года

з 11.00 да 19.00

17 мая 2025 года музей праводзіць акцыю «Усёй сям’ёй у музей».

Сям'я - гэта самая моцная ячэйка грамадства. Гэта тое месца, дзе мы нараджаемся, выхоўваемся, спазнаем свет, набываем веды, навыкі і фарміруем свой характар. І дапамагаюць нам ва ўсім гэтым бацькі.

Асаблівую значнасць маюць прагулкі дзяцей з бацькамі на рэчку, у лес або ў поле. Добра, калі пешаходныя прагулкі чаргуюцца з веласіпеднымі або аўтамабільнымі. Гэта дазваляе часцей мяняць маршруты, пашыраць уяўленне дзяцей пра свой край. Разам з аздараўленчымі прагулкі выконваюць і адукацыйныя функцыі.

Запрашаем правесці дзень у нашым скансэне і пагрузіцца ў атмасферу беларускай культуры і побыту ўсёй сям’ёй! Важна чарговы раз успомніць, наколькі каштоўна захаваць сямейныя повязі, як важна ўкладваць свае сілы і сваю любоў у сямейны дабрабыт, ад якога вельмі многае залежыць у нашым жыцці. Няхай любоў і вернасць будуць нязменнай часткай Вашага жыцця!

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 13,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,50 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту, шмадзетных сям’яў – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
  • Экскурсіі ў дзень мерапрыемстваў праводзяцца толькі па папярэднім запісе.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, 150, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.

Чытайце таксама
“Забытыя асілкі зямлі беларускай”
293
“Забытыя асілкі зямлі беларускай”

Часовая экспазіцыя з фондаў музеяў

Прэс-рэлiз акцыі «Прыйшоў Пракоп - разрыў сугроб»
448
Прэс-рэлiз акцыі «Прыйшоў Пракоп - разрыў сугроб»

5-га снежня ў народным календары адзначаецца Пракопаў дзень. Лічылася, што менавіта з Пракопа...

Мерапрыемства «Свята млынара»
852
Мерапрыемства «Свята млынара»

20 красавіка 2024 года з 14:00 да 15:00   Млын – пабудова для размолу зерня. З ім...