+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Запрашаем вас на сапраўднае вясковае дзейства – абрадавае свята «Зажынкі»!
Галоўная Падзеі Запрашаем вас на сапраўднае вясковае дзейства – абрадавае свята «Зажынкі»!
Запрашаем вас на сапраўднае вясковае дзейства – абрадавае свята «Зажынкі»!
215

Гэта не проста мерапрыемства, а падарожжа ў глыбіню беларускай традыцыі, калі першы сноп – «Гаспадар» – уносілі ў хату з пашанай і верай у дабрабыт. Чырвоная стужка, магічная сіла збажыны і шчырыя традыцыі продкаў чакаюць вас!

 

Што вас чакае?

Расповед пра старажытны абрад;

Рэканструкцыя сапраўднага абраду «Зажынкі»;

Майстар-клас па ўборцы ўраджаю... сярпамі! (Спробуйце сябе ў ролі жняцоў);

Упрыгожванне снапоў – стварыце свой абярэг урадлівасці;

Майстар-клас па традыцыйных беларускіх танцах і гульнях – ад душы павесялімся!

 

Гэта свята для ўсіх: і для дарослых, хто хоча дакрануцца да каранёў, і для дзяцей, каб яны ведалі гісторыю сваёй зямлі.

Не ўпусціце шанец стаць часткай жывой гісторыі! Чакаем усіх, каму блізкая беларуская душа і яе традыцыі.

 

Калі? 26 ліпеня 2026 года - пачатак у 16:00

Дзе? Музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо

Далучайцеся – будзе каларытна, духоўна і вельмі цікава!

Чытайце таксама
Акция "Беларусь против табака" 2026
229
Акция "Беларусь против табака" 2026

В Республике Беларусь в 2026 году запланирована масштабная республиканская...

Абрад «Куры»
1036
Абрад «Куры»

сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур   27 студзеня 2024 года з 14.00...

Акция «Гоніць гэблік стружку залатую» прымеркаваная да Дня бацькі
1163
Акция «Гоніць гэблік стружку залатую» прымеркаваная да Дня бацькі

21 кастрычніка 2023 года з 13:00 Дадзеная акцыя дазваляе даведацца чым займаліся нашыя...