+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Музейнае мерапрыемства «Ад сініх кветак да кашуль дзетак»
Галоўная Падзеі Музейнае мерапрыемства «Ад сініх кветак да кашуль дзетак»
Музейнае мерапрыемства  «Ад сініх кветак да кашуль дзетак»
1753

Музейнае мерапрыемства

«Ад сініх кветак да кашуль дзетак»

1 мая 2021 года

з 13:00 да 14:00

З даўніх часоў лён займаў асаблівае месца ў жыцці беларусаў. Далікатныя блакітныя кветкі нашы продкі ператваралі ў бліскучыя рушнікі, ўзорыстыя абрусы, кашулі і фартухі. Можна толькі здагадвацца, колькі працы і высілкаў было ўкладзена ў стварэнне гэтых рэчаў. Таму мы вырашылі паказаць, з чаго пачынаецца доўгае падарожжа маленькай кветкі лёну і як яна ператвараецца ў палатно.           

Прапануем вам наведаць серыю этна-сустрэч у музеі пад адкрытым небам. На першым занятку вы зразумееце, як апрацоўвалі зямлю і сеялі лён, даведаецеся, якія абрады выконвалі для забеспячэння добрага ўраджаю, а таксама паслухаеце традыцыйныя беларускія песні.           

Наступныя этна-сустрэчы будуць прысвечаны догляду, збору і перапрацоўцы лёну. Сачыце за навінамі! 

       Вас чакае:

  • традыцыйная апрацоўка глебы з дапамогай бараны;
  • пасеў ільна з земляробчымі абрадамі;
  • экскурсія па выставе «Беларускі лён»;
  • традыцыйныя беларускія спевы.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея;

Запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве «Ад сініх кветак да кашуль дзетак» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8.0 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4.00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
У музеі адбыўся суботнік!
1236
У музеі адбыўся суботнік!

16 кастрычніка 2021 года ў музеі быў закладзены яблыневы сад!

Прэс-рэліз акцыі  «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»
316
Прэс-рэліз акцыі «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»

Акцыя «Цалкам сакрэтна / бясплатна» створана для таго, каб кожны госць змог даведацца больш аб...

Прэс-рэлiз свята «Дзень бацькі»
693
Прэс-рэлiз свята «Дзень бацькі»

«Дзень бацькі» - штогадовае свята, якое адзначаецца ў многіх краінах свету.

У сувязі з перадсвяточным днём - 8 мая 2026 года, экспазіцыя музея закрываецца на гадзіну раней - у 18:00
246
У сувязі з перадсвяточным днём - 8 мая 2026 года, экспазіцыя музея закрываецца на гадзіну раней - у 18:00

У сувязі з перадсвяточным днём - 8 мая 2026 года, экспазіцыя музея закрываецца на гадзіну раней...