Забаўляльная і дынамічная праграма ў асяроддзі надзвычай прыгожых пейзажаў музея пад адкрытым небам. Мерапрыемства ў інтэрактыўнай форме пазнаёміць з беларускімі традыцыямі галоўнага зімовага свята. Каляды ў музеі - гэта магчымасць даведацца пра галоўныя сімвалы свята, паўдзельнічаць у абрадзе «Калядоўшчыкі», павадзіць казу і мядзведзя, праспяваць пад беларускую дуду калядныя песні, паваражыць на будучыню з Зяляркай, паспрабаваць традыцыйнаю страву святочнага стала - куццю.
На зімовую экскурсію «Прыгоды ў краіне Зюзі» запрашаюцца школьнікі (1-6 клас). Сама Завея правядзе дзяцей у казачны свет Зюзі, дзе шмат прыгод, загадак і гульняў. Наведвальнікі апынуцца ў казцы з таямнічай Зяляркай, адкажуць на заблытаныя пытанні Цмока і убачаць яго агністае шоў. Удзельнікі дапамогуць вярнуць Зюзе яго зімовую сілу, заключаную у посаху, які скрала злая Баба Яга. Зюзя пачастуе гарбатай* і запросіць гасцей паўдзельнічаць у традыцыйных зімовых гульнях.
Знаёмства дзяцей і дарослых з персанажамі беларускай міфалогіі і жыхарамі незвычайнай вёскі адбудзецца падчас экскурсіі «Дзівосны свет народнай фантазіі». Наведвальнікі сустрэнуцца з Хатнікам, Жыжалем, Мельнікам, Зяляркай і іншымі персанажамі. Кульмінацыяй падарожжа будзе карагод і жывая народная музыка.
Дадаткова аплачваецца ўваходны квіток для кожнага ўдзельніка праграмы.
Кошт квітка: 5,00 руб. — дарослыя, 2,50 руб. — дзеці.
Для групы дзяцей на кожныя 10 чалавек 1 суправаджальны дарослы — бясплатна.
Магчыма адначасовае абслугоўванне некалькіх груп па адной праграме.
* Пачастунак аплачваецца асобна ў карчме.
На тэрыторыі музея працуе карчма.
Галоўным прадметам “абракання” з’яўляюцца абракальныя тканіны. Такія тканiны выраблялiся ў...
3 ліпеня 2023 года з 13.00 да 14.00
1 верасня 2024 года 15:00 Першае верасня - вельмі важны дзень у жыцці кожнага...
З 20 лютага па 1 сакавіка 2021 года.