14 верасня 2024 года
13:00 да 14:00
«Жаніцьба коміна» – сакральны абрад першага восеньскага запальвання святла ў хаце. Комін – прылада для асвятлення сялянскай хаты ў вечаровы час у выглядзе конусападобнай трубы, якая выходзіць вонкі праз столь і дах. Ён мог прымяркоўвацца да дзвюх датаў: увесну – да Фамінога тыдня (паводле А. Я. Багдановіча), увосень – да дня Сымона/Сямёна Стоўпніка (14 верасня). Комін абвязвалі хмелем, стужкамі, новымі ручнікамі, упрыгожвалі кветкамі, абсыпалі насеннем (гарбузікамі), зернем, таксама хмелем, у «каганец» падлівалі гарэлку, кідалі скрылёчкі сала, масла.
Запрашаем усіх жадаючых наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, каб пазнаёміцца бліжэй з абрадам «Жаніцьба коміна».
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.

16 кастрычніка ў 14.00
30 і 31 снежня 2024 года па тэхнічных прычынах Беларуская карчма на тэрыторыі музея будзе...
«Начны забег з Беларусбанкам» адбудзецца ў ноч на 5-6 ліпеня 2025 года на тэрыторыі Беларускага...
Першы ўкос – гэта спрадвечнае і важнае свята для нашых продкаў.