+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
З Днём абаронцы Айчыны, дарагія мужчыны!
Галоўная Падзеі З Днём абаронцы Айчыны, дарагія мужчыны!
З Днём абаронцы Айчыны, дарагія мужчыны!
305

Сёння мы дзякуем тым, хто беражэ наш спакой, тым, за чыімі плячыма мы адчуваем сябе ў бяспецы. Але сапраўдная сіла – яна не толькі ў зброі і рашучасці. Яна жыве ў зямлі, якая нарадзіла, у традыцыях, якія перадаюцца з роду ў род, і ў слове, якое гучыць ад сэрца.

Мы ў музеі ведаем: сапраўдны абаронца чэрпае сваю моц з беларускай зямлі. Яна напаўняе яго, калі ён ступае па ёй, калі трымае ў руках сагрэты сонцам хлеб, калі чуе родную мову вакол сябе.

І каб пацвердзіць гэта, мы ўспамінаем 21 лютага, калі ў сценах нашага музея гучала выключна беларускае слова. На Масленіцы экскурсіі, абрады, выступы фальклорных калектываў і нават рок-гурт KaS – усё было на роднай мове. Гэта быў наш унёсак у тое, каб мова жыла і гучала, бо мова – гэта таксама зброя і абарона нашай ідэнтычнасці.

І яшчэ адна ісціна, якую мы сёлета адчуваем асабліва востра. Надзвычай важна, каб за плячыма мужчыны была трывалая сцяна. І сцяна гэта – зусім не каменная. Яна – жывая. Гэта мама, якая чакае, бабуля, якая навучыла пячы тыя самыя бліны, і каханая, якая верыць і натхняе. У Год беларускай жанчыны мы асабліва хочам сказаць: менавіта вы робіце сваіх мужчын сапраўднымі абаронцамі. Ваша цяпло і вера надаюць ім упэўненасці і сілы.

Сёння не частуем блінамі – пост.

Але запрашаем наведаць наш музей на тыдні, калі сэрца пажадае сустрэчы з прыгожым.

Уперадзе яшчэ шмат падзей, якія напоўняць жыццё яркімі момантамі, цёплымі сустрэчамі і сапраўдным беларускім хараством.

Будзьце моцныя духам, шчырыя сэрцам і заўсёды абароненыя любоўю.

Са святам!

 

Ваш, etna.by

Чытайце таксама
Мерапрыемства  «Не ўсякая хмара дажджу дае»
1566
Мерапрыемства «Не ўсякая хмара дажджу дае»

31 ліпеня 2021 года запрашаем Вас прыняць удзел у мерапрыемстве «Не ўсякая хмара дажджу дае»!

Эфектыўны сродак ранняга выяўлення пажару
366
Эфектыўны сродак ранняга выяўлення пажару

У мэтах узмацнення мер па папярэджанні гібелі і траўматызму людзей ад пажараў у быце ў перыяд з...

Бясплатная экскурсія,  прымеркаваная да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі «Дарэвалюцыйная адукацыя на беларускай вёсцы»
1071
Бясплатная экскурсія, прымеркаваная да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі «Дарэвалюцыйная адукацыя на беларускай вёсцы»

5 лістапада 2023 года з 13.00   Народныя вучылішчы, царкоўна-прыхадскія школы, школы...

Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі»
2412
Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі»

09 лістапада 2019 года запрашаем усіх зацікаўленных прыняць удзел у беларускіх вячорках!