30 ліпеня ў Музеі народнага побыту Літвы была ўрачыста адкрыта выстава "Вяселле Заходняга Палесся".
Выстава размяшчаецца на 2-х паверхах музейнага свірна ў сектары “Мястэчка”.
Экспазіцыя аб’ядноўвае фотавыставу «Экспедыцыйныя фотазамалёўкі Заходняга Палесся», а таксама арыгінальныя прадметы з калекцый адзення, абутку, галаўных убораў, тканін, музычных прылад Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.
З вясковымі краявідамі, інтэр'ерамі пабудоў, выявамі жыхароў гэтага рэгіёна знаёміць фотавыстава на 1-м паверсе музейнага свірна. Здымкі былі зроблены ў 1980-х гг. у Пінскім, Драгічынскім, Столінскім, Кобрынскім раёнах Брэсцкай вобласці падчас шматлікіх музейных экспедыцый.
Другая частка выставы знаёміць з асноўнымі элементамі заходнепалескага вяселля: сватаннем, запоінамі, зборнай суботай, каравайным абрадам, дзяльбой каравая, ад’ездам на вянчанне, сустрэчай бацькамі ў доме маладога, дэманстрацыяй пасагу, абрадам “пакрывала зняць”. На другім паверсе помніка архітэктуры выстаўлены таксама святочныя строі Заходняга Палесся канца ХІХ – сярэдзіны ХХ ст.
На адкрыцці выставы госці музея не толькі ўбачылі, але і паўдзельнічалі ў абрадзе “пакрывала зняць” у выкананні супрацоўнікаў беларускага скансэна.
17 чэрвеня 2023 года з 11.00 да 17.00 (iнтэрактыўны дзень) 18 чэрвеня 2023 года з 11.00 да 16....
30.01.2021г. запрашаем вас апынуцца ў атмасферы “змрочных” часоў старажытнай беларускай вёскі...
Адкрыцце выставы «Беларускія народныя строі» у музеі земляробства імя Ксендза Кшыштафа Клюка г....
10 ліпеня ў 16.00, Віцебскі абласны краязнаўчы музей – адкрыццё выставы «Вяселле Заходняга Пале...