Новы год, Васілле – кульмінацыйны момант каляднага святочнага комплекса, які цягнецца два тыдні.
У гэты вечар было прынята хадзіць у госці, весяліцца, ладзіць вечарыны. Напярэдадні новага года варылі куццю і гатавалі шмат мясных блюд. Ноч лічылася найболей спрыяльнай для варожбаў, таму ноччу хадзілі калядаваць, вадзілі Багатую і Бедную Каляду, гэта былі два пераапранутых хлопца, якія прадвяшчалі кожнаму лёс на наступны год (асабліва дзяўчатам наконт шлюбу!). Таксама спраўлялі абрад засявання. Дзеці і моладзь хадзілі з торбамі, напоўненымі зернем, віталі гаспадароў, жадалі шчасця і прыбытку, пасыпаючы ўсіх зернем жыта, аўса, ячменю.
Асноўная мэта мерапрыемства – адлюстраваць традыцыі святкавання каляд з найбольш адметнымі элементамі свята. У гэты дзень будзе ладзіцца традыцыйнае калядаванне, зімовыя гульні, варажба для дарослых і дзяцей, розныя майстар-класы, спевы, танцы, каб сустрэць Новы год гучна і весела!
Вас чакае:
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Васільеўская Каляда» на тэрыторыі музея!
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
13 студзеня 2024 года з 14.00 да 15.30 Шчодрык або Шчодрая куцця – вечар...
1 і 2 кастрычніка мы з поспехам прынялі ўдзел у III Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі&qu...
Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызме пры падтрымцы Міністэрства...
15 сакавіка, у нашай краіне святкуецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.