Абрадавае мерапрыемства «Траецкае гулянне, дзявочае гаданне» звязана са старажытным славянскім земляробчым святам «Зялёныя святкі» (Сёмуха), якое з’яўляецца пераходным паміж веснавым і летнім земляробчымі цыкламі і адзначаецца на восьмым тыдні пасля Вялікадня. Яго вытокі ідуць з часоў радавога грамадства, у аснове якога пакладзены культ продкаў, ушанаванне зеляніны, заклінанне будучага ўраджаю.
Напярэдадні свята прыбіралі і ўпрыгожвалі двор і хату «маем»: аерам, галінкамі бярозы, клёну. У час свята ў некаторых мясцовасцях адбывалася кумаванне, на якім дзяўчаты «завівалі» бярозкі, вілі вянкі, вадзілі карагоды, спявалі траецкія песні. На вянках гадалі на свой лёс і будучае замужжа. Сёння свята «Сёмуха» мае хрысціянскія рысы, але яно захавала і многія рысы язычніцтва і земляробчага культу.
У праграме мерапрыемства:
За дадатковую плату можна:
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Схему праезду глядзіце тут.
7 мая ў 12:00 адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта «Ганчарны посуд Беларусі».
Лязгат мяча на рысталішчы, шпацыр сярэднявечнай дамы па ўскрайку леса, звон цецівы лучніка, пах...
Удзельнікамі конкурсу могуць стаць як індывідуальныя аўтары лялек, так і аўтарскія калектывы!
Купалле – старажытнае летняе свята ў гонар сонца, найвышэйшага росквіту зямлі і прыроды.